Спартовы журналіст Аляксандр Івулін вядомы па ютуб-каналу «ЧестнОК», які ён вёў разам з сябрам Яраславам Пісарэнкам. Там хлопцы распавядалі пра беларускі спорт, а пасля вызвалення з-за кратаў Івулін пачаў публікаваць на канале яшчэ і гутаркі з вядомымі беларусамі.

Але цяпер Івулін і Пісарэнка разышліся па розных пляцоўках. Аляксандр завёў уласны канал «ЧестнОК-LIVE», дзе плануе і далей расказваць пра беларускіх селебрыці з розных сфер.

Першая гутарка ўжо на канале, і гэта размова з Сяргеем Чалым. Івулін разам з эканамістам глядзіць матч «Манчэстэр Юнайтэд» у кубку Англіі, а таксама вывучае, як здымаецца адзінае вячэрняе шоу на беларускім ютубе — «Ноч з Чалым». У дадатак адказы на нечаканыя пытанні: чаму Чалы жадае кіраваць Нацбанкам, што агульнага паміж Качанавай і чарапашкамі ніндзя.

Чытайце таксама:

Хто ў беларускім ютубе робіць крутыя відэагутаркі? Шэсць рэкамендацый для прагляду на доўгія зімовыя вечары

Топ беларускіх артыстаў, каго слухаюць у Spotify

Што слухае Саша Івулін — плэйліст

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0