Гісторыю выратавання дзікай жывёлы расказваюць «Віцьбічы».

Кіроўца сяльгаспрадпрыемства Міхаіл Варанцоў пабачыў на абочыне каля вёскі Камары Віцебскага раёна аленя. Той ледзь стаяў на нагах і не ўцякаў, убачыўшы чалавека.

Фота «Віцьбічы».

Фота «Віцьбічы».

Варанцоў адчуў, што нешта не тое. Падышоўшы да аленя, мужчына ледзь не расплакаўся — жывёла нібыта прасіла аб дапамозе. Вясковец не ведаў, што рабіць, але не хацеў пакідаць аленя, таму пазваніў ветэрынару сваёй гаспадаркі. А пасля пачалі звяртацца ў розныя службы.

Фота «Віцьбічы».

Фота «Віцьбічы».

У Камары прыехалі інспектары ДАІ. Праз некалькі гадзін знайшлася магчымасць транспартаваць аленя, якога прынялі дактары кафедры тэрапіі Віцебскай ветакадэміі.

Па словах прарэктара па навуковай працы ветакадэміі Аляксандра Бялко, жывёла знаходзілася ў стрэсавым стане. Як мяркуюць дактары, хутчэй за ўсё алень адбіўся ад статка, перастаў есці, быў знясілены і не пражыў бы і некалькіх дзён.

Медыкі правялі чацвераногаму пацыенту дэтаксікацыйную тэрапію, «запусцілі» страўнік, пачалі падкормліваць. Каб не ствараць праблем з-за прывыкання да чалавека і цяпла, хутка яго выпусцяць у звыклае асяроддзе ў Лётчанскае лясніцтва. 

Клас
68
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
12
Абуральна
0