На відэа мы бачым мужчыну сталага веку, апранутага неахайна — выглядае, што ён не мае сталага месца жыхарства. Ён сядзіць у вагоне метро, а ля яго стаіць шэрая скрыня, упрыгожаная пацеркамі.

У руках ён трымае рудога трусіка, якога старанна расчэсвае. Выглядае, што жывёла вельмі важная для мужчыны — ён лашчыць трусіка і нават, здаецца, размаўляе з ім.

@nashaniva Што за мінскі бяздомны з трусікам стаў зоркай тыктоку? Аказваецца, гэта былы палітвязень #минск #метро #minsk #belarus #кролики #навіныбеларусі #беларусьновости #беларускаямова ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Гэты ролік на сёння мае больш за 4,1 мільёна праглядаў, а пад ім набралося больш за пяць тысяч каментароў на розных мовах. Большасць з іх — пра захапленне адносінамі трусіка і яго гаспадара:

«Бедныя людзі маюць найвялікшае сэрца».

«Не ведаю чаму, але так мужчыну шкада».

«Такую мілую скрыначку зрабіў для яго, у мяне ажно сэрца разрываецца».

«Бачна, што хоча для яго найлепшага, нават пераноску зрабіў і ўпрыгожыў».

«Я цяпер плачу, у мяне 23 студзеня памёр трусік, ён быў такі самы».

Але не ўсе каментатары замілаваныя тым, што пабачылі ў роліку:

«Гэты трусік трохі выглядае так, быццам хоча збегчы».

«Я думала, у яго нож у руках».

«Бедны трусік, ён баіцца».

Сярод каментатараў знайшліся і тыя, хто самі бачылі гэтага мужчыну ў метро. Часцей за ўсё згадвалі станцыю «Каменная Горка» — маўляў, менавіта там мужчына збірае міласціну.

Некаторыя дзеляцца меркаваннем, што кожны раз, калі яны бачаць мужчыну, у яго ў руках розныя трусікі — маўляў, месяц таму яго бачылі з чорна-белым звярком, а некалі і з пацукамі.

Выглядае, што жывёлы ў мужчыны насамрэч розныя, але гэта таму што ён не можа стварыць для іх належныя ўмовы — ён праводзіць шмат часу на лесвіцы ў падземным пераходзе, а гэта не найлепшае месца для хатняй жывёлы.

З іншага боку, пішуць, што мужчына не корміць жывёл і курыць ля іх, і менш за год у яго загінулі тры пацукі, мышка, двое кацянятаў, сабака і тры трусікі.

Чытайце таксама:

Контрадэйтынг: новы падыход да спатканняў, які дапаможа перазагрузіць асабістае жыццё

Паглядзіце фота ўпершыню выяўленага глыбакаводнага васьмінога і яго чароўных іншапланетных дзяцей

Том Холандэр выпадкова «атрымаў» грошы Тома Холанда. І перастаў быць задаволены сабой

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
27
Абуральна
8

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?