Юрый Гарупа. Фота: сацыяльныя сеткі

Юрый Гарупа. Фота: сацыяльныя сеткі

Беларус быў затрыманы 23 студзеня паліцыяй у Хмяльніцкім, дзе ён жыў.

У яго канфіскаваны пакет з крышталічным рэчывам, якое, як вызначыла экспертыза, было сінтэтычным наркотыкам PVP. Агулам у беларуса было 300 грамаў наркотыка Альфа-PVP.

Звесткі сілавікоў пра затрыманага супадаюць з дадзенымі экс-вайскоўца «Палка Каліноўскага» Юрыя Гарупу.

У прэс-службе Палка Каліноўскага «Нашай Ніве» паведамілі, што Юрый Гарупа пакінуў падраздзяленне ў снежні 2022 года. Апошнім месцам яго службы быў 2-гі Інтэрнацыянальны легіён Узброеных сіл Украіны.

Раней паведамлялася, што ў беларускага добраахвотніка нібы праблемы з легалізацыяй і ён асцярагаецца пакідаць Украіну, бо назад яго не пусцяць. Да таго ж яму не была выплачаная кампенсацыя за раненні.

Юрый Гарупа прыехаў ва Украіну пасля акупацыі Крыму ў 2014 годзе. Перад тым жыў у Польшчы.

Пазыўны Гарупы «Хмель», ён быў у шэрагах «Правага сектару».

Калі пачалася поўнамаштабная вайна далучыўся да беларускай роты пры «Азове».

У красавіку 2022 года Гарупа быў паранены.

Яму разарвала цалкам левую сценку мачавіка. Была раздробленая тазавая костка, перабітыя нервы на правай руцэ, разарваная бубенная балона правага вуха, а таксама разарваная сятчатка правага вока. Давялося выдаліць частку страўніка. Яшчэ меў кантузію. З перадавой яго эвакуявалі.

Юрый Гарупа ў траўні 2022 года планаваў вярнуцца на фронт, калі акрыяе.

Глядзіце таксама:

У Вільні загінуў добраахвотнік палка Каліноўскага. Паліцыя ўзяла пад варту другога экс-каліноўца

Сталі вядомыя прычыны недаверу да двух байцоў «Пагоні». Адзін з іх сапраўды быў завербаваны КДБ

Камандзірка эвакуацыі расказала, чаму пакідае полк Каліноўскага і чым будзе займацца далей

Полк Каліноўскага прадставіў справаздачу з незалежнага аўдыту

Некалькі беларусаў сышлі з Палка Каліноўскага і назвалі новае падраздзяленне «Танга-Рамэа»

label.reaction.like
6
label.reaction.facepalm
12
label.reaction.smile
1
label.reaction.omg
3
label.reaction.sad
41
label.reaction.anger
6

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?