Здарэнне адбылося ў кватэры іншага экс-каліноўца. Разам з імі таксама была жонка наймальніка жылля.

Непасрэдна перад смерцю загінулы нібыта папрасіў гаспадара кватэры пайсці паразмаўляць з ім у асобным пакоі. Яны засталіся там сам-насам. У выніку праз нейкі час хлопца знайшлі ў тым жа пакоі з нажом у сэрцы.

Гаспадара кватэры, былога добраахвотніка палка Каліноўскага, літоўская паліцыя ўзяла пад варту на месцы здарэння.

У паліцыі Літвы пацвердзілі, што трагічны выпадак сапраўды адбыўся. Паводле інфармацыі літоўскіх праваахоўнікаў, труп грамадзяніна Беларусі з колата-рэзанай ранай у вобласці грудной клеткі быў знойдзены каля 00:46 18 снежня ў адным з жылых дамоў.

Другога беларуса затрымалі, ён мае статус падазраванага. Распачатае дасудовае расследаванне паводле артыкула 129 «Забойства» Крымінальнага кодэкса Літвы.

Высвятляецца, гэта самагубства ці забойства.

Як вядома «Нашай Ніве», абодвум хлопцам было трошкі за 20 гадоў, адзін з іх быў парамедыкам і збіраўся вяртацца на фронт. Загінулы быў паважаным чалавекам у палку Каліноўскага, ён выцягваў параненых з поля бою.

Клас
3
Панылы сорам
56
Ха-ха
12
Ого
18
Сумна
162
Абуральна
23