Белгідрамет распаўсюдзіў папярэджанне аб неспрыяльных гідраметэаралагічных з'явах і абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.

У прыватнасці паведамляецца, што сёння на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Мінску чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга, паўночнага ветру парывамі да 15-20 м/с, на дарогах — галалёдзіца.

Медыкі далі некалькі парадаў, як пазбегнуць траўмаў і што рабіць, калі вы атрымалі траўму.

Асноўны спосаб прафілактыкі траўмаў зімой — абачлівасць пры перамяшчэнні па тратуарах, пешаходных дарожках, пешаходных пераходах на маставой, асабліва пры наяўнасці снежных заносаў і галалёду.

У значнай меры гэта адносіцца да кіроўцаў — захаванне хуткаснага рэжыму, максімальна ўважлівае стаўленне да ўдзельнікаў дарожнага руху. Але, калі адбылося падзенне, то неабходна падаць на бок, па магчымасці ацаніўшы месца падзення, каб не атрымаць дадатковых пашкоджанняў.

Затым праз мінакоў выклікаць брыгаду хуткай дапамогі або пры магчымасці самастойна звярнуцца ў найбліжэйшую медыцынскую ўстанову.

Самастойна або з дапамогай людзей стварыць умовы нерухомасці для пашкоджанай канцавіны пры дапамозе падручных сродкаў.

Чытайце таксама:

У Беларусь вяртаюцца халады

Гэтай зімой у Мінску прыменяць эксперыментальны спосаб барацьбы з галалёдзіцай

«Ехала ў дзвюх шапках, абкручаная шалікам». 15 чалавек адправіліся ў навагодні тур і злеглі з тэмпературай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0