Фота: СТБ

Фота: СТБ

Гэтай зімой у Мінску для барацьбы з галалёдам будуць прымяняць эксперыментальны метад. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ расказаў дырэктар прадпрыемства «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Раман Белавус.

Адзначаецца, што на дарозе па вуліцах Свярдлова і Ульянаўскай будуць выкарыстоўваць супрацьгалалёдныя матэрыялы са спецыяльным дадаткам-інгібітарам.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што гэты эксперыментальны спосаб павінен знізіць шкоду солі на металы і навакольныя расліны.

Таксама чыноўнік падкрэсліў, што ў сталіцы для ўборкі снегу задзейнічаюць каля 700 адзінак тэхнікі. Будзе працаваць снегасплаўны пункт на вуліцы Машынабудаўнікоў.

Чытайце таксама:

«Фантан» і зіхоткія келіхі з'явяцца ўзімку каля Палаца спорту ў Мінску

Да Новага года ў Мінску паставяць 27 ялінак. Як яны будуць выглядаць

У Табарах пад Мінскам ужо прадаюцца сапраўдныя жывыя ялінкі

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1