Калегія ў складзе трох суддзяў разгледзела апеляцыю Карач на рашэнне суда аб адмове Дэпартамента міграцыі даць ёй прытулак у Літве.

Рашэнне Галоўнага адміністрацыйнага суда Літвы з'яўляецца канчатковым і абскарджанню не падлягае. Прадстаўнік суда не стала каментаваць рашэнне, спаслаўшыся на тое, што справы аб даванні прытулку не разглядаюцца публічна.

У жніўні мінулага года Дэпартамент міграцыі прыняў рашэнне не даваць Карач прытулак, паколькі, на думку Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі, яе пражыванне ў Літве ўяўляе пагрозу з-за яе сувязяў з расійскай разведкай.

Карач атрымлівала від на жыхарства ў Літве з 2014 года, а ў мінулым годзе падала прашэнне аб прадастаўленні прытулку.

У 2022 годзе Мінск прызнаў арганізацыю «Наш дом» экстрэмісцкай, а ў 2021 годзе беларускі КДБ унёс яе ў спіс тэрарыстаў.

Чытайце таксама:

«А, пацук! Пацук!» Як працуе новае трэш-шоу Маргарыты Ляўчук

«Найбольшы ўклад у нагнятанне робяць людзі, якіх падазраюць у супрацоўніцтве са спецслужбамі. Напрыклад, Карач ці Цапкала»

Вользе Карач адмовілі ў кампенсацыі маральнай шкоды за нясвоечасовую адмову ў прытулку

Пазняк заступіўся за Карач і выклаў відэа «ператрусу ў Калегавай». Тая запратэставала

Клас
20
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
8
Сумна
5
Абуральна
1