Вольга Карач. Скрын відэа

 Вольга Карач. Скрын відэа

«Прычыны, якія прывялі да ацэнкі таго, што В. Карач уяўляе пагрозу бяспецы дзяржавы — не тыя, якія яна згадвае ў сваіх публічных заявах», — гаворыцца ў паведамленні ведамства, накіраванага інфармацыйнаму агенцтву Elta ў панядзелак.

Пры гэтым адзначаецца, што сапраўдныя прычыны рашэння не зʼяўляюцца публічнай інфармацыяй.

«ДДБ даў Дэпартаменту міграцыі інфармацыю, звязаную з пагрозай В. Карач бяспецы Літоўскай дзяржавы. Гэтая інфармацыя не зʼяўляецца публічнай, таму падрабязней мы яе каментаваць не будзем», — гаворыцца ў каментары ведамства.

Падкрэсліваецца, што В. Карач была праінфармаваная аб прычынах, якія прывялі да рашэння наконт яе. Аднак, зазначае ДДБ, жанчына мае права абскардзіць такое рашэнне ў судзе. «ДДБ, са свайго боку, у судзе зможа паказаць довады, якія прывялі да ацэнкі В. Карач, якія цяпер не могуць быць апублікаваныя», — паведамляе ведамства. 

Таксама ў заяве падкрэсліваецца, што Літва далучылася да Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод, якая забараняе дэпартацыю чалавека, калі гэта створыць рызыку пераследу.

На мінулым тыдні сама Вольга Карач расказала расійскім СМІ аб тым, што ёй адмовілі ў прадастаўленні прытулку, а прычынай гэтага нібыта з'яўляецца яе інтэрв'ю з Уладзімірам Жырыноўскім , а таксама ўдзел у шэрагу канферэнцый у РФ, якія праводзіліся пры ўдзеле Еўракамісіі.

Учора стала вядома, што прычынай адмовы ў прадастаўленні прытулку актывістцы Вользе Карач маглі стаць падазрэнні ў яе супрацоўніцтве з расійскай разведкай.

Вольга Карач да 2020 года была частай госцяй у расійскіх пракрамлёўскіх выданнях, у прыватнасці, на «Лента.ру» і «Газета.ру». Ад восені 2020 года яна атакавала Святлану Ціханоўскую. Мемам сталі словы экс-сілавіка Ігара Макара, што Юрый Зянковіч «паехаў у Маскву пад гарантыі бяспекі ад Вольгі Карач». У Маскве Зянковіча арыштавалі, разам з Аляксандрам Фядутам.

Карач таксама беспаспяхова падавала заявы ў праваахоўныя органы Літвы і камісіі па этыцы на незалежныя СМІ. 

Чытайце таксама:

Вольга Карач заявіла, што яе прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы

Вольгу Карач прапануюць вылучыць на Нобелеўскую прэмію міру

«Можна атрымліваць грошы пад барацьбу за правы трансгендараў, можна — супраць іх». Вольга Карач — пра жыццё ў Вільні, хваробы і даходы

Хто такая Вольга Карач, якая хоча падсядзець Ціханоўскую?

Вольга Карач стварыла новую кааліцыю. Хто гэтыя людзі?

Клас
70
Панылы сорам
7
Ха-ха
20
Ого
7
Сумна
4
Абуральна
16