Сустрэча прэзідэнта Польшча Анджэя Дуды з прадстаўнікамі беларускай грамадскасці. Фота: prezydent.pl

Сустрэча прэзідэнта Польшча Анджэя Дуды з прадстаўнікамі беларускай грамадскасці. Фота: prezydent.pl

Анджэй Дуда трэці год запар сустракаўся з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі ў сваёй варшаўскай рэзідэнцыі 9 студзеня. На сайце прэзідэнта Польшчы сустрэча названая «калядна-навагодняй».

Сярод запрошаных у Прэзідэнцкі палац, акрамя дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай, былі кіраўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ды апарату Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Мацкевіч.

Прысутнічалі прадстаўнікі кабінета: у пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валер Сахашчык ды замежных спраў Валер Кавалеўскі.

Таксама былі пазаштатны дарадца Ціханоўскай Аляксандр Мілінкевіч ды сябра Каардынацыйнай рады і старшыня руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч.

У грамадзе прысутных засвяціліся лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк і кіраўнік Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Павел Усаў.

Лідары эміграцыйных асяродкаў беларускай апазіцыі на сустрэчы з прэзідэнтам Анджэем Дудам. Фота: сацыяльныя сеткі

Лідары эміграцыйных асяродкаў беларускай апазіцыі на сустрэчы з прэзідэнтам Анджэем Дудам. Фота: сацыяльныя сеткі

Заўважаны быў Іван Краўцоў, паплечнік экс-кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і сябра аргкамітэту партыі «Разам».

Сярод запрошаных былі журналісты і актывісты беларускай дыяспары ў Польшчы.

На сустрэчы, якую лукашэнкаўцы назвалі «перапісам грантасосаў» Анджэй Дуда запэўніў сваіх беларускіх гасцей, што заўсёды будзе «падтрымліваць Беларусь і тых, хто жыве ў свабоднай Беларусі, у іх імкненні дасягнуць поўнай свабоды і незалежнасці», пакуль рэжым Лукашэнкі не абрынецца.

«Я глыбока веру, што прыйдзе час, калі мы ўсе разам будзем атрымліваць асалоду ад свабоды, поўнай незалежнасці і суверэнітэту; калі мы зможам свабодна сустракацца як у Беларусі, так і ў Польшчы, перасякаць нашу агульную мяжу ў любы момант, не баючыся апынуцца ў турме, затрыманымі або трапіць пад пераслед, — падкрэсліў польскі прэзідэнт.

У асяроддзі беларускай апазіцыі кажуць, што сустрэчы з Прэзідэнтам Польшчы праводзяцца як сімвал маральнай і палітычнай падтрымкі, а таксама салідарнасці з дэмакратычнай супольнасцю Беларусі і тымі, хто змагаецца за перамены ў краіне.

Пасля падзеяў 2020 году Польшча прыняла дзясяткі тысяч беларускіх уцекачоў.

Беларуская дыяспара вырасла да 116 000 чалавек (сакавік 2023 года — «НН»). Беларусы на чужыне намагаюцца весці актыўнае беларускае жыццё.

Для ўзаемадзеяння з беларускай апазіцыяй польскія ўлады прызначылі былога амбасадара Польшчы ў Беларусі Артура Міхальскага — упаўнаважаным міністра замежных спраў па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Глядзіце таксама:

У Беларусі будзе свой Мандэла, ці свой Валэнса, ці свой Гавэл? Адказваюць Алексіевіч, Латушка, добраахвотнік…

Пра Бабарыку, планы Лукашэнкі, звар’яцелую Расію, Прыгожына і рэпарацыі для Украіны. «Ток» з Арцёмам Шрайбманам

Пазняк: Я паспрыяў Сахашчыку, даў яму шмат авансаў. На жаль, ён іх не апраўдаў

Ціханоўская асадзіла прадстаўніка НАУ Паўла Усава

Клас
81
Панылы сорам
3
Ха-ха
15
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
6

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?