Анджэй Дуда. Фота: Spencer Platt/Getty Images

Анджэй Дуда. Фота: Spencer Platt/Getty Images

«Паводле апошніх даных, сёння там каля 5 тысяч палітвязняў. Сярод палітычных зняволеных — паляк паводле паходжання, грамадзянін Беларусі, журналіст, асуджаны на 8 гадоў зняволення, Анджэй Пачобут. У канцы лістапада ў Беларусі былі затрыманыя два польскія святары: Генрых Акалатовіч і Вячаслаў Пялінак», — заявіў Дуда.

Пры гэтым польскі прэзідэнт адзначыў, што ягоная краіна выкарыстоўвае ўсе дыпламатычныя сродкі для вызвалення польскіх грамадзян, якія ўтрымліваюцца ў Беларусі.

«На жаль, яны абсалютна неэфектыўныя. Гэтыя асобы, як і многія іншыя, былі асуджаныя на падставе лжывых паказанняў, падчас інсцэніраваных судоў, вынікі якіх вядомыя яшчэ да іх пачатку», — сказаў Дуда. І падкрэсліў:

«Міжнародная супольнасць павінна рашуча супрацьстаяць гэтаму і асудзіць такія ганебныя дзеянні».

«Неверагодна, што гэта адбываецца так блізка ад мяжы НАТА і ЕС, што камеры катаванняў усё яшчэ існуюць у XXI стагоддзі ў краіне, якая знаходзіцца непасрэдна за нашымі межамі, і няма ніякага кантакту з людзьмі, якія сядзяць у турмах, як гэта ёсць у справе Анджэя Пачобута. Нават самыя блізкія сваякі доўгі час не могуць звязацца з ім, і на дадзены момант мы дакладна не ведаем, які яго лёс. Некалькі месяцаў не было сувязі, і сёння мы не ведаем, жывы ён ці мёртвы. Спадзяемся, спадзяемся, што ён будзе вызвалены», — падкрэсліў прэзідэнт Польшчы.

Чытайце таксама:

Туск стаў прэмʼерам на фоне ахалоджання ў адносінах з Украінай. Вось што ён заявіў наконт яе далейшай падтрымкі ў вайне

Новы польскі прэм'ер Дональд Туск прадставіў свой будучы ўрад

Ціханоўская павіншавала Туска з абраннем на пасаду прэм'ера Польшчы

Дональда Туска абралі прэм'ер-міністрам Польшчы

Клас
39
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2