Фота: Dev.by

Фота: Dev.by

Джон Росмэн пазіцыянуе сабе як незалежнага зялёнага кандыдата, які апелюе да канстытуцыі Беларусі і Маніфеста «Глабальных зялёных».

У свой час гэты харызматычны амерыканец адмовіўся ад грамадзянства ЗША, пераехаў у Беларусь і ўзначальваў Фонд «Экалагічны транспарт».

Ён актыўна папулярызаваў выкарыстанне ровара ў паўсядзённым жыцці, выступаў супраць будаўніцтва Газпрамам гмахаў на месцы былога аўтавакзала «Маскоўскі», звяртаў увагу на тое, што высокі ўзровень аўтамабілізацыі не сведчыць пра высокі ўзровень развіцця грамадства.

Пасля 2020 года Росмэн застаўся ў Мінску і, гледзячы па ягоным сайце, вырашыў яшчэ раз пачаць жыццё з новай старонкі, спасылаючыся выключна на свае інтэрв'ю беларускім прапагандыстам і закідваючы «апазіцыі ў выгнанні» аргументы кшталту «хочуць скасаваць найлепшую рысу камунізму».

Чытайце таксама:

На дэпутацкія выбары пойдзе «Яська-гаспадар». Віртуальнага кандыдата паабяцаў Лябедзька

Каго паставяць спікерам Палаты прадстаўнікоў замест спісанага Андрэйчанкі?

Былога кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука, які ішоў у дэпутаты, нават не зарэгістравалі

Гайдукевіч, Гігін, Шпакоўскі, Шаўцоў, Барсукоў і астатнія. Хто ў Мінску сабраўся ў дэпутаты

Клас
1
Панылы сорам
31
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4