«У мяне самая дарагая хвароба ў свеце — спінальная мышачная атрафія. Калі коратка, то ў мяне паступова адміраюць усе мышцы ў арганізме, пачынаючы ад рук, ног, спіны, сэрца. А далей — вы ведаеце.

Нават такія простыя рэчы, як устаць з крэсла ці падняцца па сходах у мяне выклікаюць цяжкасці. 

Некаторыя захапляюцца мной і маім імкненнем да жыцця. Але ў мяне проста няма выбару.

Аб чым я мару? Проста жыць, як звычайны чалавек», — кажа ён у відэа.

На стэндапе Аляксандр казаў, што хадзіць яму цяжка, бо яго збіла машына. У каментарах пад відэа цяпер тлумачыць: «Цяжкая тэма. Так было сказаць лягчэй».

СМА (спінальная мышачная атрафія) — генетычнае нервова-мышачнае захворванне, якое паражае рухальныя нейроны спіннога мозгу і прыводзіць да нарастаючай мышачнай слабасці. Захворванне носіць прагрэсуючы характар, слабасць пачынаецца з мышцаў ног і ўсяго цела і з развіццём захворвання даходзіць да мышцаў, якія адказваюць за глытанне і дыханне. Пры гэтым інтэлект хворых СМА абсалютна захаваны.

У залежнасці ад цяжкасці сімптомаў вылучаюць 4 асноўныя тыпы праксімальнай СМА: СМА 1, СМА 2, СМА 3. СМА 4. Чым раней выяўляюцца першыя прыкметы хваробы, чым ярчэй выяўленыя сімптомы, тым яны цяжэйшыя і тым хутчэй прагрэсуе захворванне.

Лекі ад СМА вельмі дарагія, больш за мільён даляраў.

Чытайце таксама:

«Мы з братам асуджаныя на смерць». Хлопец з Бярозы расказаў, як выжывае з СМА і на што спадзяецца ў наступным годзе

Мінздароўя расказала, колькі дзяцей са СМА ўжо атрымалі самы дарагі ў свеце прэпарат

У Беларусі ўпершыню зацвердзілі пратакол лячэння дзяцей са СМА

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
52
Абуральна
2