Візажыстка з Мінска падзялілася ўласным досведам, як адносна хутка дабрацца з Варшавы ў беларускую сталіцу:

«Ёсць цудоўная падказка ад мяне, хто збіраецца на Новы год у Беларусь: набываеце квіток на аўтобус «Варшава — Калінінград», а адтуль квіток на цягнік ці самалёт. Усё. Не трэба вам стаяць у чарзе 70-80 гадзін. Я сама так праязджала, у маім выпадку праход польска-расійскай мяжы заняў 2 гадзіны».

Дарэчы, квіткі на цягнік «Мінск — Калінінград» сапраўды ёсць у продажы — на найбліжэйшыя дні вольных месцаў хапае. У дарозе цягнік праводзіць дзесяць-дванаццаць гадзін, самыя танныя квіткі каштуюць каля 125 рублёў.

Самалётам, канешне, атрымаецца, яшчэ хутчэй, але вельмі небюджэтна — напрыклад, квіток на рэйс «Белавія» (працягласць палёту да Мінска — 2 гадзіны 40 хвілін) на 27 снежня каштуе прыкладна 955 рублёў. Ёсць таксама варыянт з перасадкай − у гэтым выпадку пералёт зойме 13 гадзін, але ж і кошт квітка больш прыемны (прыкладна 156 рублёў).

Адзін з каментатараў падзяліўся ўласным лайфхакам, як хутка трапіць у Беларусь з Літвы:

«У разы прасцей прайсці праз мяжу на ровары — вось цудоўная падказка. Ехаў учора праз «Беняконі», за 20 хвілін прайшоў абедзве мяжы».

Раней у СМІ з’яўлялася інфармацыя пра тое, што ў лістападзе на літоўскім баку памежнікі пачалі адпраўляць раварыстаў стаяць у адной чарзе з машынамі.

Чытайце таксама:

Чарга на выезд — каля 50 гадзін, на ўезд — больш за 40. Якая сітуацыя на беларускіх межах з ЕС

Кіроўцы ад адчаю сталі сігналіць. Што адбываецца на беларуска-польскай мяжы ВІДЭА

 «Пра 50 гадзін можна толькі марыць». Калапс на межах Беларусі, месца ў чарзе прадаюць за 250 еўра

Клас
11
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
10