Гайдукевіч папярэдзіў, што падчас так званых выбараў будзе шмат кампрамату, што на яго ўжо вылілася шмат бруду.

«Нават палавыя органы мае абмяркоўвалі. Але я ім адказаў, нават мой палавы орган выйграе ў вас выбары, нават ён, на любых выбарах», — заявіў Гайдукевіч.

У верасні ў тэлеграм-канале кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі было апублікаванае фота эрэгаванага чэлеса. Гайдукевіч заявіў, што яго акаўнт узламалі. Ніякай адказнасці за распаўсюд парнаграфіі ён не панёс. 

У краіне з 2020 года працягваюцца бесперапынныя рэпрэсіі супраць іншадумцаў. Да выбараў ніхто з беларусаў з апазіцыйнымі поглядамі не мае шанцаў быць дапушчанымі. Незалежных назіральнікаў таксама не зарэгіструюць.

Пры такім адміністрацыйным рэсурсе сапраўды нават чэлес Гайдукевіча мае шанец прайсці ў парламент.

Чытайце таксама:

Гайдукевіч, Гігін, Шпакоўскі, Шаўцоў, Барсукоў і астатнія. Хто ў Мінску сабраўся ў дэпутаты

«Павінны стаяць побач з Лукашэнкам». Гайдукевіч выказаўся пра ролю кішэнных партый

«Калі ўбачыла той самы …» Інтэрнэт горача ацаніў дыкпік з канала Гайдукевіча

Клас
1
Панылы сорам
14
Ха-ха
19
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
17