«Гэтыя санкцыі Захаду і барацьба супраць Беларусі, Расіі не ўлічылі нашага менталітэту. У нас ва ўсе часы цяжкія заўсёды было згуртаванне вакол лідара. Хай гісторыю вучаць, — упэўнены Алег Гайдукевіч. — Я езджу па Маскве, сустракаюся з лідарамі фракцый Дзяржаўнай думы Расіі. Яны шмат спрачаюцца і спрачаліся, асабліва да ўсіх гэтых падзей. Цяпер яны як адзін усе стаяць побач з прэзідэнтам і кажуць: мы па праграмах паспрачаемся потым».

«Вярнуся да нашых партый. Часам кажуць, што партыі падобныя, яны ўсе падтрымліваюць Лукашэнку. Вы што, не разумееце, што адбываецца цяпер? Што краіну ціснуць, хочуць задушыць санкцыямі, знішчыць, спробы тэрактаў адбываюцца, КДБ змагаецца. А мы тут зробім палітычную гаварыльню і дэбаты пра глупства? Мы падэбатуем, але сёння мы ўсе, лідары партый, абавязаны стаяць побач з Лукашэнкам, якога выбраў народ, і па іншаму не бывае», — выказаўся старшыня ЛДПБ.

На пачатку 2023 года ў Беларусі было 15 партый, пасля перарэгістрацыі і стварэння праўладнай партыі «Белая Русь» у краіне зарэгістраваныя чатыры партыі: «Белая Русь» (старшыня Алег Раманаў), Ліберальна-дэмакратычная партыя (Алег Гайдукевіч), Камуністычная партыя Беларусі (Аляксей Сокал), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (Аляксандр Хіжняк). Усе апазіцыйныя партыі былі ліквідаваныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?