Галоўны рэдактар Reform.by Фёдар Паўлючэнка. Фота: belsat.eu

Галоўны рэдактар Reform.by Фёдар Паўлючэнка. Фота: belsat.eu

Фёдар Паўлючэнка не стаў называць агульную суму атрыманай дапамогі, але адзначыў, што яна дазволіць выданню пратрымацца «нейкі час». Журналіст не чакаў, што яго зварот атрымае шырокі водгук.

Пра праблемы з фінансаваннем Reform.by Паўлючэнка паведаміў 21 снежня. Асноўны інстытуцыйны донар адмовіў выданню ў падтрымцы без тлумачэння прычын.

«Мне няёмка прасіць людзей дапамагаць нам, бо ёсць больш значныя праблемы: сем’і палітзняволеных, полк Каліноўскага і шмат іншых», — тлумачыць сітуацыю журналіст.

На яго погляд, вырашыць праблемы з Reform.by і іншымі беларускімі медыямі, немагчыма праз данаты. Гэта павінна быць інстытуцыянальная падтрымка. Найперш гэта тычыцца Еўрасаюза і ЗША.

Фёдар Паўлючэнка кажа, што Reform.by ніколі не меў доўгатэрміновай і стабільнай падтрымкі і разлічваў на ўласныя сродкі.

Калі ж выданне вымушана было з'ехаць з Беларусі, то працавала за так званыя праектныя сродкі. Іх выдаткоўвалі на канкрэтны праект. А пасля яго заканчэння трэба было шукаць іншага спонсара.

«Мы ведалі, што трэба звяртацца да інстытуцыянальных донараў у Еўрасаюзе. Мы звярнуліся і атрымлівалі адказы, што трэба пачакаць — і вось дачакаліся адмовы», — даводзіць журналіст.

Паводле яго, цяпер рэдакцыя на сувязі з еўрачыноўнікамі і офісам Святланы Ціханоўскай.

«Калі нам удасца прабіць дзірку, праз якую зможам атрымаць дапамогу, то гэта дапаможа не толькі нашай рэдакцыі, але і іншым беларускім медыя. Мы знойдзем шляхі, каб растлумачыць, чаму падтрымка беларускіх медыя — важная катэгорыя для донараў», — запэўнівае ён.

На яго погляд, донары і заходнія партнёры не бачаць розніцы паміж блогерствам, медыя, журналістыкай. Калі такая сітуацыя працягнецца, то з такой самай праблемай, як у Reform.by, сутыкнуцца іншыя медыя. На іх працу не будзе грошай.

Фёдар Паўлючэнка перакананы, што без інстытуцыянальнай падтрымкі захаваць беларускую журналістыку будзе не магчыма.

«Гэта вялікая праблема, бо прафесійная журналістыка — гэта як паветра. Калі яна ёсць, то яе ніхто не заўважае, але ўсе карыстаюцца яе прадуктам», — заўважае ён.

Па яго словах, цяпер у Еўрасаюзе ўтварыўся кансенсус, што беларускія і расійскія медыя павінны аб’ядноўвацца, працаваць разам. Паміж Расіяй і Беларуссю не робіцца розніцы.

«Расійскія медыя, якія вымушаныя былі зʼехаць за мяжу, у прыярытэце, а беларускія застаюцца па-за працэсам. Гэта памылка з боку еўрапейскіх палітыкаў. Беларускія медыя павінны быць адасобленыя ад расійскіх, іх ні ў якім разе нельга аб’ядноўваць з расійскімі кейсамі», — лічыць галоўны рэдактар Reform.by.

На яго зварот звярнулі ўвагу не толькі чытачы і калегі, але і прапагандысты. Адным з першым адрэагаваў тэлеграм-канал, блізкі да губазіка.

«Безумоўна, іх цешыла наша праблема, але гэта сведчыць, што яны таксама сочаць за намі, чытаюць інфармацыю Reform.by. Мяне гэта задаволіла», — адзначае Фёдар Паўлючэнка.

Reform.by як паўнавартаснае медыя было створанае ў жніўні 2018 года. Яго ініцыявалі трое журналістаў — Аляксей Жукаў, Аляксандр Атрошчанкаў і Фёдар Паўлючэнка.

У жніўні 2021 года Мінінфарм заблакаваў дамен для беларускіх карыстальнікаў. Пасля пачатку вайны блакіроўку пачалі і расійскія цэнзары. Сайт выкінулі з расійскіх агрэгатараў навін і заблакавалі ў Расіі.

Сёлета ў красавіку суполку сайта Reform.by ў «Аднакласніках» абвясцілі «экстрэмісцкай». 

Дапамагчы данатамі Reform.by можна тут.

Глядзіце таксама:

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» чарговую кнігу

«З райвыканкамам у нас заўсёды былі канструктыўныя адносіны». Як стаць «экстрэмісцкім фармаваннем», не пішучы пра палітыку

Хто такая польская журналістка Агнешка Півар, перад якой выбачаецца кіраўніца «Белсата» і якой шле паштоўкі Лукашэнка

У Расіі стварылі «Таварыша маёра» для выяўлення адміністратараў тэлеграм-каналаў

Клас
33
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?