Міністэрства аховы здароўя зарэгістравала ў 2023 годзе некалькі выпадкаў рэдкіх захворванняў — чатыры выпадкі ліхаманкі дэнге і восем выпадкаў малярыі, сказаў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка, піша «Спутнік».

«На жаль, выяўляюцца завозныя выпадкі. Мы фіксавалі завоз у 2023 годзе чатырох выпадкаў ліхаманкі дэнге, у васьмі выпадках малярыі. Два выпадкі зарэгістраваныя ў чэрвені і снежні ў Магілёўскай вобласці. Ачагі ліквідаваныя», — заявіў ён журналістам перад пасяджэннем Рады па біябяспецы ва ўрадзе.

З улікам таго, што пераносчыкі гэтых захворванняў не з'яўляюцца пастаяннымі жыхарамі, гэтыя выпадкі былі адзінкавымі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1