Прайшло ўжо амаль 80 гадоў з дня заканчэння Другой сусветнай вайны, але прапаганда і дагэтуль выкарыстоўвае яе для ідэалагічнага абгрунтавання развязвання новых войнаў. «ЧынЧыны ў мундзірах» — гэта серыя кароткіх відэаролікаў, якая пры дапамозе выразных сродкаў эстэтыкі савецкага кіно смела іранізуе над рамантызацыяй мілітарызму.

Беларускія чыноўнікі Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч адпраўляюцца на перадавую «спецаперацыі», каб паказаць як трэба правільна ваяваць. Яны перакананыя, што праўда на іхнім баку. Яны ваююць з такой жа стараннасцю, як і падпісваюць (ня)важныя дакументы, выступаюць перад прапагандысцкімі СМІ, раскрываюць фэйкавыя змовы «калектыўнага Захаду» і садзяць бульбу на камеру. Аднак у кожным раздзеле гэтыя ЧынЧыны церпяць няўдачу…

Стваральнікі серыяла жадаюць паказаць аўтарам прапагандысцкіх фэйкаў пра вайну, як недарэчна яны выглядаюць, а таксама даць беларускай аўдыторыі ўніверсальны інструмент — гумар, які дапаможа ў асабістай вайне кожнага са страхам, апатыяй і хлуснёй дзяржаўных СМІ.

Новыя серыі «ЧынЧыны ў мундзірах» будуць выходзіць на ютуб-канале ЧынЧынЧэнэл кожны аўторак і суботу. Паглядзець першыя серыі серыяла можна ўжо цяпер па спасылцы.

Чытайце таксама:

Прапаганда азадачылася, чаму моладзь абмяркоўвае серыял «Слова пацана», а не выбары. І распісалася ў бяздарнасці

Польшча для палякаў… і ліцвінаў! Выйшаў сатырычны серыял пра шляхту

«Не баюся быць дрэннай дзяўчынкай». Алена Жалудок выпусціла новы кліп

Колькі каштаваў беларускі серыял «Працэсы» і навошта там столькі мацюкоў

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0