Фота: скрыншот відэа з ютуб-канала Volkswagen Nutzfahrzeuge

Фота: скрыншот відэа з ютуб-канала Volkswagen Nutzfahrzeuge

Канцэрн Volkswagen апублікаваў відэа, дзе ўпершыню паказаў новы Transporter.

Новае пакаленне Volkswagen Transporter будзе выпускацца на адной платформе з Ford Transit Custom. Чакаецца, што VW на Transporter будзе выкарыстоўваць акумулятары, электраматоры, рухавікі, каробкі перадач і канструкцыі шасі Ford. Галоўнае адрозненне VW Transporter ад Ford Transit Custom будзе ў знешнасці. 

Фота: скрыншот відэа з ютуб-канала Volkswagen Nutzfahrzeuge

Фота: скрыншот відэа з ютуб-канала Volkswagen Nutzfahrzeuge

Transporter новага пакалення стылістычна будзе падобны да VW Multivan T7, які выйшаў у 2021 годзе. 

VW Multivan T7. Мінівэн ад VW, які выпускаецца з 2021 года.

VW Multivan T7. Мінівэн ад VW, які выпускаецца з 2021 года.

Новы Transporter будзе даступны як з дызельным рухавіком, так і з гібрыднай устаноўкай. Таксама з'явіцца цалкам электрычная версія e-Transporter. Будзе і поўнапрывадная версія 4motion.

Фота: скрыншот відэа з ютуб-канала Volkswagen Nutzfahrzeuge

Фота: скрыншот відэа з ютуб-канала Volkswagen Nutzfahrzeuge

Новы Transporter будзе даступны ў двух варыянтах даўжыні і вышыні даху. Трэцім выкананнем стане бартавы грузавік з двухрадковай кабінай. Усе гэтыя версіі схематычна намаляваныя на кантэйнерах, якія трапілі на відэа.

Перадзамовы плануюць пачаць прымаць да канца бягучага года, у дылераў навінка з'явіцца толькі наступнай вясной.

Канец эпохі

З улікам таго, што VW Transporter новага пакалення парадніцца з Ford Transit, можна казаць пра завяршэнне эпохі «транспарцёраў», калі VW цалкам самастойна распрацоўваў і вырабляў мікрааўтобусы. Пачынаючы з Т3, мікрааўтобусы ад VW сталі народнымі для беларусаў. Асаблівай любоўю нашы аўтааматары пранікліся да аўтамабіляў чацвёртага пакалення Т4. 

А вось самай доўгайграючай мадэллю можна назваць Transporter T5. Бус пятага пакалення фактычна застаецца на канвееры з 2003 года, паколькі Transporter T6 і Т6.1 пабудаваныя на базе Т5, таму ўсе яны маюць аднолькавыя габарыты і калёсную базу. Знешне Transporter 2023 і 2003 гадоў выпуску таксама даволі падобныя, асабліва ў профіль.

Чытайце таксама:

Наколькі зручна карыстацца электракарамі ў Беларусі? Спыталі ў аўтааматараў

У Беларусі выставілі на продаж Mercedes-Benz W124 за 54 000 даляраў. За што просяць такія грошы

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
7
Сумна
4
Абуральна
1