У сваім інстаграм-акаўнце Талай расказала, што пачне займацца трэнерскай дзейнасцю.

Талай з'яўляецца прызёркай чэмпіянатаў свету і Еўропы ў бар'ерным бегу. Апошнія гады спартсменку пераследавалі траўмы.

Грамадская пазіцыя Аліны Талай была неадназначнай. Так, у 2013-м яна, знаходзячыся на піку сваёй кар'еры, дала інтэрв'ю «Прессболу», дзе разважала пра беларускія сцягі. Лёгкаатлетка казала, што вырасла пад чырвона-зялёным сцягам, і адзначала, што ён ёй падабаецца, калі падымаецца пасля перамог.

«Але ўсё ж такі давайце не будзем падманваць адзін аднаго: наш колер — бел-чырвона-белы», — заявіла яна тады.

Да таго ж Талай выказалася ў падтрымку беларускай мовы, назваўшы яе роднай і прызнаўшыся, што хоць размаўляла на ёй апошні раз у школе, не супраць была б мець практыку зносін.

У той жа час у жніўні 2020-га, калі многія вядомыя спартоўцы выказаліся на тэму жорсткага гвалту, учыненага рэжымам Лукашэнкі, чакалі нейкай рэакцыі і ад Талай, але яе не было.

Чытайце таксама:

Экс-трэнер беларускай лучніцы: Карына мусіла трэніравацца 40 гадзінаў на тыдзень

Муж Ціманоўскай — пра характар жонкі, расставанні з ёю, ад’езд з Беларусі і заробкі

Дык ці паедзе Недасекаў на Алімпіяду? Вось чаго чакаць ад аслаблення спартовага бану

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1