Цві Біхман нарадзіўся ў Магілёве. У 1990 годзе рэпатрыяваўся ў Ізраіль, служыў у ізраільскай арміі, скончыў факультэт матэматыкі і праграмавання Бар-іланскага ўніверсітэта. З 2010 года выкладаў для рускамоўных яўрэяў у Расіі і Беларусі. У 2013—2015 гадах выконваў абавязкі галоўнага рабіна Беларусі. Апошнім часам разам з сям'ёй жыў у Маскве, працаваў выкладчыкам і трэнерам.

«Я прайшоў навучанне ў самых крутых месцах у Маскве: інстытут псіхааналізу, спецыялізацыя — псіхолаг харчовых паводзінаў і нутрыцыёлаг, каледж фітнэсу і бодзібілдынгу імя Вейдэра, спецыялізацыя — трэнер фітнэсу і бодзібілдынгу, — распавядаў пра сябе ў сацсетках Біхман. — Я ведаю вельмі шмат аб харчаванні і трэніроўках.

Цві Біхман. Фота: сацсеткі

Цві Біхман. Фота: сацсеткі

«Магу дапамагчы вам выбудаваць гарманічныя адносіны з уласным целам, з ежай і фізічнай актыўнасцю. Я магу скласці вам любое меню, навучыць вас купляць прадукты і гатаваць. Я магу змяніць вашу жыццё ў лепшы бок!».

«Супрацоўнікі МУС прыйшлі да яго дадому, праверылі дакументы і сказалі, што ён жыве не па месцы рэгістрацыі і пратэрмінаваў від на жыхарства ў Расеі, — паведамляюць расейскія СМІ. — Пры гэтым рабін афіцыйна здымае кватэру, а па месцы рэгістрацыі пражывае яго былая жонка, з якой Цві дзеліць маёмасць, і яна не пускае яго дадому».

Рабін збіраецца атрымаць грамадзянства Расіі, якое ўжо ёсць у яго сына.

«Высветлілася, што Біхман знаходзіцца ў працэсе разводу, таму афіцыйна зняў кватэру. Яго жылплошчу па месцы рэгістрацыі заняла былая жонка. Рабін выказаў упэўненасць, што паліцэйскіх у яго новае жыллё выклікала былая жонка, якая спрабуе забраць у яго маёмасць і дзіця. З ягоных слоў, у мінулым месяцы невядомыя збілі яго ў пад'ездзе», — паведаміў 360tv.ru.

«Што б з вамі не здарылася, любіце сябе», — пісаў не так даўно ў сваіх сацсетках Біхман.

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
9