Генрых Акалатовіч. Фота: catholic.by

Генрых Акалатовіч. Фота: catholic.by

Крыніцы «Хрысціянскай візіі» сцвярджаюць, што затрыманне адбывалася ў межах крымінальнай справы па ч.1 арт. 356 КК РБ «Здрада дзяржаве». Санкцыя па дадзеным артыкуле прадугледжвае ад сямі да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.

Святару 63 гады, ён перанёс інфаркт і нядаўна яму была зроблена аперацыя на страўніку ў сувязі з анкалагічным захворваннем.

У 2013 годзе па гэтым жа артыкуле, «Здрада дзяржаве» абвінавачваўся іншы каталіцкі святар, ксёндз Уладзіслаў Лазар. Ён быў затрыманы ўлетку 2013 года і паўгода правёў у СІЗА КДБ. Пасля святара выпусцілі і справа не мела далейшага працягу. Пасля вызвалення з СІЗА служыць у Вілейцы.

Генрых Акалатовіч нарадзіўся ў Новай Мышы пад Баранавічамі ў 1960 годзе ў польскай па свядомасці сям'і.

Ëн прыйшоў да святарства яшчэ ў часы савецкага атэізму. Ëн яшчэ юнаком вучыўся ў падпольнай семінарыі ў Нядзведцы пад Ляхавічамі. Адслужыў у арміі, вывучыўся на чыгуначніка, але працягваў дабівацца ад уладаў права на афіцыйнае навучанне ў семінарыі. Высвяціў яго таемна біскуп Вінцэнтас Сладкявічус у 1984 годзе.

Генрых Акалатовіч служыў пробашчам у Браславе, Ракаве, Нясвіжы, Бабруйску. Ëн быў першым ксяндзом, які наведаў Катынь. Гэта было ў 1984 годзе, улады яго за гэта там затрымалі і аштрафавалі. Усяго Саветы штрафавалі яго каля 30 разоў. Яго родны брат Леанард таксама ксёндз.

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
11
Абуральна
90