Фота: Alicia Leon / AP

Фота: Alicia Leon / AP

Пратэстоўцы неслі плакаты «Санчэс — здраднік» і «Не прадавайце Іспаніі» выступілі супраць закона аб амністыі каталонскіх незалежнікаў, які, на іх думку, пагражае вяршэнству права і прынцыпу падзелу ўладаў.

Сярод 170 тысяч удзельнікаў пратэсту прысутнічалі лідар апазіцыйнай кансерватыўнай Народнай партыі Іспаніі Альберта Нуньес Фейхоа і старшыня ўльтраправай Vox Сант'яга Абаскаль.

На гэтым тыдні лідар Сацыялістычнай рабочай партыі Пэдра Санчэс атрымаў ад парламента мандат на прызначэнне ўрада пры падтрымцы каталонскіх і баскскіх партый у абмен на ўхваленне закона аб амністыі.

Пасля мітынгу сотні людзей пратэставалі на аўтастрадзе каля Палаца Манклоа, рэзідэнцыі прэм'ер-міністра ў Мадрыдзе. Дарога А6 была закрыта прыкладна на гадзіну падчас акцыі пратэсту, але пазней зноў адкрылася пасля таго, як паліцыя ачысціла раён.

Ля будынка амбасады Іспаніі ў Лондане прайшла невялікая акцыя пратэсту.

Амністыя ахопіць каля 400 чалавек, якія ўдзельнічалі ў барацьбе за незалежнасць, што дасягнула апагею ў 2017 годзе.

Рэферэндум аб незалежнасці быў прызнаны судамі незаконным і прывёў да найбольш моцнага палітычнага крызісу ў Іспаніі за апошнія дзесяцігоддзі.

У ходзе апытання, праведзенага Metroscopia ў сярэдзіне верасня, каля 70% рэспандэнтаў — 59% з іх прыхільнікі сацыялістаў — заявілі, што яны супраць ідэі амністыі.

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6