«Тры гады таму ягоныя словы — «Я выходжу» — сталі сапраўдным дэвізам беларусаў, а сам Раман стаў нашым сімвалам барацьбы за свабоду.

Ва ўмовах тэрору любы ўчынак, любая дэманстрацыя нязгоды патрабуюць адвагі. Кожнае такое дзеянне, нават калі яно падаецца нязначным, усё роўна набліжае нас да мэты — жыць у свабоднай краіне, без гвалту і дыктатуры. Мэты, дзеля якой Рома і выйшаў у той дзень на плошчу Перамен». 

Святлана Ціханоўская заклікае беларусаў замежжа далучыцца сёння да акцый у памяць пра Рамана і ўсіх, хто аддаў жыццё за нашу свабоду.

12 лістапада споўнілася тры гады з дня смерці Рамана Бандарэнкі. Ён быў жорстка збіты пры спробе бараніць бел-чырвона-белыя стужкі на плошчы Перамен. Ад атрыманых траўмаў ён памёр у бальніцы.

Чытайце таксама:

«Усе дзеянні ўладаў спрыяюць таму, каб беларусы ў выніку перамаглі». Сястра Рамана Бандарэнкі — пра два гады без брата і свой свет цяпер

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
1