Шарон Ліфшыц і Ноам Сагі пасля прэс-канферэнцыі сваякоў ізраільскіх закладнікаў у гатэлі ў Лондане. 53-гадовы Ноам Сагі — псіхатэрапеўт з Лондана, які вырас у кібуцы Нір-Оз, на які быў здзейснены напад 7 кастрычніка. Яго 75-гадовая маці, Ада Сагі, была ўзятая ў закладнікі. Бацькі Шарон Ліфшыц ва ўзросце 85 і 83 гадоў таксама былі ўзятыя ў закладнікі. Фота: Kirsty Wigglesworth / AP

Саудаўскі тэлеканал «Аль-Арабія» паведаміў у пятніцу са спасылкай на ўласныя крыніцы, што паміж Ізраілем і ХАМАС дасягнута пагадненне аб вызваленні палесцінскіх жанчын і непаўналетніх з ліку зняволеных у абмен на вызваленне ста закладнікаў, якія ўтрымліваюцца тэрарыстамі ў сектары Газы, піша newsru.co.il.

Паведамленне пра нібыта заключанае пагадненне пакуль не з'явілася ні ў адным СМІ, акрамя «Аль-Арабіі».

Ізраіль таксама пакуль не каментуе гэтае паведамленне.

Падчас нападу 7 кастрычніка баевікоў ХАМАС на поўдзень Ізраіля ў палоне аказаліся больш за 200 ізраільцянаў.

Чытайце таксама:

Пасля заканчэння баявых дзеянняў Ізраіль будзе несці адказнасць за бяспеку ў сектары Газа — Нетаньяху

ХАМАС заявіў пра гатоўнасць да кампрамісу па вызваленні закладнікаў

Ізраільскія закладнікі ХАМАС: найгоршы кашмар для любога ўрада

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
0