У вёсцы Антонаўка ў снежні мінулага года ў закінуты шахтавы калодзеж з вадой, накрыты лістамі шыферу, упалі двое мужчын. Яны атрымалі цяжкія траўмы, ад якіх памерлі. Старшыні сельвыканкама, у юрысдыкцыі якога знаходзіўся калодзеж, выставілі абвінавачванне ў службовай халатнасці. Пасля суд прызнаў Бичукова вінаватым у неналежным выкананні службовай асобай сваіх службовых абавязкаў.

Акрамя тэрміну, суд абавязаў яго выплаціць на карысць жонкі аднаго з загінулых матэрыяльную кампенсацыю ў 20 тысяч рублёў.

Старшыня сельвыканкама віну не прызнаў і падаў скаргу на прысуд. Зараз справу разглядае Сяргей Салоўскі — суддзя, вядомы вынясеннем жорсткіх палітычных прысудаў, у тым ліку ўдзельнікам рагачоўскай групы Tor Band.

Мяркуючы па інфармацыі на сайце Добрушскага райвыканкама, Бічукоў звольнены з пасады старшыні сельвыканкама, аднак яго месца пакуль застаецца вакантным. Насовіцкі сельвыканкам — адзіны ў раёне, які не мае кіраўніка.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
0