«Рукі, ногі, галоўнае — пост! Пераламаная рука, а не шыя ці галава, таму працягваю гэтай самай галавой працаваць і выдаваць кантэнт», — напісаў Стрыжак.

Ён жартуе, што была думка перайменаваць канал у «Адной левай», але перадумалі.

31 кастрычніка Стрыжак напісаў, што трапіў у шпіталь, дзе яго чакае аперацыя і доўгая рэабілітацыя. Што з ім здарылася, ён не паведаміў.

3 лістапада ён напісаў, што «сярэдні працэнт жалеза» ў яго целе падвысіўся «на дзве пласціны і безліч балтоў». «Iron Man, карацей», — напісаў ён.

А ўжо 6 лістапада Стрыжак выпусціў новае відэа. «Ужо на маім канале новы ролік пра чарговую спробу лукашыстаў паездзіць на тэме «дармаедаў», ну і пра мары рэжыму пра свой уласны МОССАД», — анансаваў ён.

 

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
3