the AI Safety Summit Саміт па бяспецы ШІ Саммит по безопасности ИИ

Ілон Маск (злева) на першым пленарным пасяджэнні саміту па бяспецы ШІ. 1 лістапада 2023 года. Фота: Toby Melville/Pool Photo via AP

Першы міжнародны саміт па бяспецы штучнага інтэлекту (ШІ) з удзелам ЗША, Кітая, Еўрасаюза, Аўстраліі, Саудаўскай Аравіі, а таксама такіх асобаў, як Ілон Маск (уладальнік SpaceX, Tesla і сацыяльнай сеткі X), Брэт Сміт (прэзідэнт кампаніі Microsoft), Дэміс Хасабіс (кіраўнік Google DeepMind), Сэм Альтман (генеральны дырэктар кампаніі Open AI) быў прысвечаны пошуку спосабаў мінімізацыі пагроз штучнага інтэлекту на міжнародным узроўні.

Выступаючы ў кулуарах саміту Ілон Маск адзначыў, што новыя распрацоўкі, такія, як сістэма Frontier AI, можа стаць разумнейшымі за людзей у выкананні шэрагу задач.

«Упершыню мы маем сітуацыю, калі ёсць нешта, што будзе разумнейшае за самага разумнага чалавека <…> І мне не зразумела, ці зможам мы сапраўды кантраляваць такую рэч», — цытуе The Gardian словы Ілона Маска.

У дэкларацыі, якая была апублікаваная 1 лістапада, адзначана, што побач з шэрагам станоўчых уплываў,

«штучны інтэлект стварае значныя рызыкі, у тым ліку ў сферы паўсядзённага жыцця. <…> Існуе імавернасць нанясення сур'ёзнай, нават катастрафічнай шкоды, <…> якая абумоўлена найбольш значнымі магчымасцямі мадэляў ШІ».

У сувязі з гэтым краіны-ўдзельніцы дамовіліся аб сумесным пошуку спосабаў кантролю за далейшым развіццём штучнага інтэлекту, каб «гарантаваць, што перавагі тэхналогіі могуць быць выкарыстаны адказна».

Аднак, як адзначае The Gardian, пакуль існуе толькі мінімальная згода адносна таго, як могуць выглядаць глабальныя правілы адносна штучнага інтэлекту і хто павінен іх складаць. У гэтай сферы відавочная канкурэнцыя паміж Вялікабрытаніяй і ЗША.

Некаторыя палітыкі ва ўрадзе Вялікабрытаніі спадзяваліся на тое, што спецыяльная міжурадавая мэтавая група па штучным інтэлекце атрымае дадатковыя паўнамоцтвы па тэставанні новых мадэляў ШІ з усяго свету перад тым, як яны будуць выпушчаны для шырокага выкарыстання.

Пакуль што да гэтага не дайшло. Магчыма, больш канкрэтныя крокі будуць выпрацаваны на наступных самітах, якія цяпер будуць адбывацца кожныя шэсць месяцаў.

Чытайце яшчэ:

Распрацоўнікі ChatGPT папярэджваюць аб тым, што штучны інтэлект можа прывесці да знікнення чалавецтва

Штучны інтэлект у офісе не дадае работнікам шчасця

Штучны інтэлект: як Google плануе перахапіць лідарства ў гэтай галіне 

Штучны інтэлект дапамог прачытаць таблічкі з клінапісам, якім пяць тысяч гадоў

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?