«Дармаедскія» камісіі прымаюць ад насельніцтва дакументы, якія пацвярджаюць іх занятасць. Калі ёсць падставы, то людзей выключаюць з базы «ўтрыманцаў» (калі яны ўжо патрапілі ў яе).

У Жодзіне такая камісія за студзень — верасень гэтага года разгледзела дакументы ад тых, хто зʼехаў за мяжу.

«Камісія таксама разгледзела выключэнне з базы не занятых у эканоміцы грамадзян 67 чалавек, якія працуюць у Еўропе і іншых краінах (не ў Расійскай Федэрацыі і не ў ЕАЭС), і 16 маці, якія выхоўваюць дзяцей да сямі гадоў за мяжой», — паведамілі ў камісіі.

Гэта значыць, мяркуючы па гэтым паведамленні, маці дзяцей да сямі гадоў уключаюць у базу «дармаедаў», але яны могуць падаць заяву на выключэнне. Для бацькоў гэтых дзяцей такая магчымасць не прадугледжаная, яе прыбралі са снежня 2022 года.

З 2022 года «дармаедамі» лічацца тыя, хто зʼехаў за мяжу больш чым на 30 дзён, нават калі працуе ці вучыцца за мяжой. Гэта не тычыцца, праўда, тых, хто працуе або вучыцца ў краінах ЕАЭС — Расіі, Казахстане, Арменіі, Кыргызстане. Яшчэ выключэнне — выезд на лячэнне або ў камандзіроўку. Таксама, каб пазбегнуць «дармаедства», можна здаць у арэнду нерухомую маёмасць або стаць рамеснікам.

Чытайце таксама:

У Беларусі знайшлася яшчэ адна база «дармаедаў». Яе стварылі для тых, хто з'ехаў з краіны

Айцішнік з'ехаў у Польшчу на паўтара месяца, а вярнуўся дахаты «дармаедам». Як так атрымалася?

У «дармаедкі» запісалі беларуску, якая 20 гадоў таму з'ехала ў Францыю

Клас
6
Панылы сорам
12
Ха-ха
7
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
16