Незвычайны плод знойдзены на Камароўскім рынку. Здзіўляе не толькі яго вонкавы выгляд, але і кошт, які за яго просяць, піша Tochka.by.

«Яблыкі» прадаюцца ў азіяцкай краме, з чаго можна зрабіць выснову, што гэты дзіўны плод — выхадзец з субтрапічнага клімату.

Важыць адна штука 500—600 г, а каштуе каля 30 рублёў.

Што гэта за садавіна?

Зялёны сэрцападобны плод, які прадаецца на Камароўцы, вельмі падобны да чэрымойі.

Радзімай гэтай садавіны прынята лічыць Эквадор, Калумбію і Балівію. Цяпер жа яе экспартуюць у асноўным з Тайланда, Малайзіі і Кітая.

Сцвярджаецца, што смак чэрымойі залежыць ад мясцовасці, дзе яна вырасла. Але ў цэлым ён нагадвае сумесь банана, папайі, персіка і ананаса.

Паўкілаграма — гэта дробны плод. Гэтая садавіна можа дасягаць трох кілаграмаў.

Карысныя ўласцівасці

Чэрымойя змяшчае мноства карысных рэчываў, сярод якіх бялкі, вугляводы, фоліевая кіслата, кальцый, фосфар, жалеза, тыямін, глюкоза, фруктоза, а таксама арганічныя кіслоты — лімонная і янтарная.

У той жа час у гэтай садавіне вялікая колькасць цукру і вугляводаў, таму дыябетыкам варта ставіцца да яе з асцярогай.

Саспелыя плады звычайна ўжываюць у свежым выглядзе. Іх разразаюць і з'ядаюць мякаць лыжкай.

Чытайце таксама:

На Камароўскі рынак пасля рамонту вярнулі знакамітыя скульптуры

«Гэта расчараванне года, на выпадак ядзернай вайны». Як прайшла дэгустацыя новага печыва ад «Слодычы» з моднага цяпер сухога малака

На Камароўцы заўважылі мамордзіку. Што гэта такое і колькі каштуе?

На Камароўцы прадаюць вельмі дзіўныя гарбузы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?