Фота: Getty Images / Savushkin

Фота: Getty Images / Savushkin

Адныя з самых танных зімовых пакрышак памерам 205/55 R16 — у айчыннай «Белшыны».

У інтэрнэт-крамах іх прадаюць па 130—140 рублёў за штуку. Гэта каля 40 еўра па бягучым курсе.

Фота: скрыншот з сайта bel-shina.by

Фота: скрыншот з сайта bel-shina.by

Прыблізна за тую ж цану прадаюцца расійскія Tunga і Cordiant. Далей ідуць шыны кітайскай вытворчасці. Цэны на самыя танныя варыянты вагаюцца ў межах 140—160 рублёў за кола (каля 45 еўра).

У Літве цэны на пакрышкі аналагічнага памеру пачынаюцца з 37 еўра за кола.

Фота: скрыншот з сайта egzotika.lt

Фота: скрыншот з сайта egzotika.lt

У Польшчы цэны на самыя танныя пакрышкі пачынаюцца са 180 злотых, што каля 40 еўра за штуку.

Калі разлічваць на вяртанне падатку на дадатковую вартасць пры набыцці шынаў у Польшчы або Літве, ад пазначаных цэн можна адлічыць каля 11—12%, калі карыстацца сэрвісам Global Blue. Але ёсць некаторыя прадаўцы, якія гатовыя вяртаць ПДВ цалкам (21% у Літве і 23% у Польшчы). Праўда, у такім выпадку вярнуць грошы адразу пры перасячэнні мяжы не ўдасца.

Калі прыглядацца да шын вядомых сусветных брэндаў, то розніца ў цэнах становіцца больш адчувальнай. Асабліва, калі скарыстацца магчымасцю вяртаць ПДВ, нават праз Global Blue.

Цэны на пакрышкі Michelin Alpin 6 у Беларусі пачынаюцца з 465 рублёў, што каля 137 еўра. 

Фота: скрыншот з сайта catalog.onliner.by

Фота: скрыншот з сайта catalog.onliner.by

У Літве яны прадаюцца па 110 еўра за штуку, ці па 98 еўра, калі вярнуць частку ПДВ праз Global Blue.

У Польшчы яны каштуюць 504 злотых, ці каля 113 еўра.

Фота: скрыншот з сайта oponeo.pl

Фота: скрыншот з сайта oponeo.pl

Пасля вяртання часткі ПДВ цана знізіцца да 99 еўра за пакрышку, а калі атрымаецца адшукаць краму, якая гатовая самастойна вяртаць ПДВ цалкам, то цана зніжаецца да 92 еўра за шыну. Гэта ўжо 315 рублёў супраць 465, калі купляць іх у Беларусі.

Што нечакана

Аднак не ўсе імпартныя шыны ў суседніх краінах ЕС каштуюць танней, чым у Беларусі. Тыя шыны, якія вырабляюцца ў Расіі па ліцэнзіі і тэхналогіях замежных кампаній, каштуюць танней, чым іх еўрапейскія аналагі.

Так, напрыклад, Hankook Winter i*cept у нас прадаюць па цэнах ад 216 рублёў за штуку. Гэта каля 64 еўра.

Фота: скрыншот з сайта r13.by

Фота: скрыншот з сайта r13.by

У Польшчы такія самыя пакрышкі каштуюць 370 злотых (каля 83 еўра). Таму нават з улікам вяртання 100% VAT (ПДВ) купляць такія пакрышкі за мяжой сэнсу не мае. 

Фота: скрыншот з сайта allegro.pl

Фота: скрыншот з сайта allegro.pl

Аналагічная сітуацыя з пакрышкамі NOKIAN Hakkapeliitta 205/55R16, якія вырабляюцца ў Расіі. У Беларусі адно кола можна набыць па цэнах ад 450 рублёў (каля 135 еўра).

Фота: скрыншот з сайта catalog.onliner.by

Фота: скрыншот з сайта catalog.onliner.by

У Літве аналагічныя пакрышкі прадаюцца па 148 еўра за кола, а ў Польшчы па 700 злотых, што каля 157 еўра.

Фота: скрыншот з сайта egzotika.lt

Фота: скрыншот з сайта egzotika.lt

Неістотная розніца ў цане з'яўляецца толькі пасля звароту ПДВ.

Не надта вялікая розніца ў цэнах на пакрышкі для паркетнікаў Bridgestone LM005 225/50R17 XL. У Беларусі яны прадаюцца па цане ад 490 рублёў (каля 145 еўра).

Фота: скрыншот з сайта catalog.onliner.by

Фота: скрыншот з сайта catalog.onliner.by

А ў Польшчы ад 600 злотых (каля 135 еўра). У Літве 138 еўра. Заўважнай розніца становіцца толькі пры ўмове вяртання ПДВ. Тады пакрышкі з ЕС каштавацьмуць 110-120 еўра за штуку супраць 145 у Беларусі.

Фота: скрыншот з сайта allegro.pl

Фота: скрыншот з сайта allegro.pl

Як правільна вывезці шыны, каб вярнуць ПДВ?

Ахвотным набыць пакрышкі ў Польшчы ці Літве трэба ведаць, што вяртаць ПДВ можна толькі ў тым выпадку, калі вы будзеце вывозіць шыны як тавар. Калі вы паставіце іх на аўтамабіль, то магчымасці вярнуць ПДВ не будзе. 

Якія ліміты існуюць на ўвоз шын у Беларусь?

Для асабістага карыстання можна прывозіць не больш за чатыры новыя летнія або зімовыя шыны раз на два гады. Увоз б/у пакрышак без дыскаў у Беларусь забаронены.

Прывозіць шыны, колы або дыскі з-за мяжы мае права толькі ўласнік транспартнага сродку. Таксама трэба не забываць, што агульная вага пакрышак не мусіць перавышаць 31 кг, а іх кошт — 1000 еўра.

Нагадаем, што ў перыяд з 1 снежня да 1 сакавіка ў Беларусі аўтамабілі павінны быць абсталяваныя зімовымі шынамі. За парушэнне гэтых правіл прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. 

Чытайце таксама: 

Самыя папулярныя аўто з ЗША, якія любяць беларусы

У Гродне сабакі ганяліся за катом і разнеслі «Аўдзі», якая толькі выйшла з рамонту

Еўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з МАЗа і БелАЗа

Клас
15
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
10
Абуральна
14