Пазбягайце гэтых памылак і камфорт вам забяспечаны.

Раніца — не час для шопінгу

Калі праз некаторы час вы прымяраеце свежанабытую пару і не разумееце, чаму яна раптам пачала вам падціскаць, задумайцеся, ці не раніцай праходзіў ваш шопінг. Памер ступні змяняецца на працягу сутак: у першай палове дня, пасля начнога адпачынку, яна меншая, а да вечара злёгку ацякае ад доўгай хады або сядзення. Таму выбіраць абутак лепш пасля абеду.

абутак

Фота: unsplash.com

Калі магчымасці адкласці шопінг няма, абавязкова захавайце чэк і прымерце пару па вяртанні дадому. У выпадку промаху з памерам — аднясіце боты назад у краму.

Абутак «памер у памер»

Яшчэ адна частая памылка — купляць восеньскія чаравікі «памер у памер». Абутак на халодны сезон павінен саграваць нагу, а для захавання цяпла неабходна паветра. Занадта шчыльны абутак яго выцесніць. Акрамя таго, цесныя боты парушаюць кровазварот, што таксама ўплывае на пачуццё холаду.

абутак

Фота: unsplash.com

Пры выбары цёплага абутку важна браць яго на паўпамера-памер больш. Улічвайце, што ў моцныя халады вам могуць спатрэбіцца цёплыя шкарпэткі — месца павінна заставацца і для іх.

Увага на падэшву

Калі на нагах няправільны абутак, мокрае лісце або галалёд могуць стаць сапраўдным выпрабаваннем. Не паслізнуцца дапамогуць чаравікі з рыфленай падэшвай ці падэшвай-пратэктарам. Не забывайце і аб цеплыні: каб мароз не дабраўся да вашых пятак, таўшчыня падэшвы павінна быць не меней за 1-1,5 сантыметра.

абутак

Фота: unsplash.com

Прычынай няўдалых падзенняў можа стаць і абцас. Памятайце, што асенне-зімовы абутак на ім не прадугледжвае доўгіх прагулак — перамяшчацца ў такім лепш на таксі. Але, калі вы не ўяўляеце жыцця без такога абутку, а замест таксі карыстаецеся грамадскі транспартам, аддайце перавагу ўстойлівым мадэлям з абцасам да 5 сантыметраў.

Для тых, хто любіць гарачэйшае

Штучны ўцяпляльнік выдатна спраўляецца з тэмпературай да +3, але з ніжэйшай — дрэнна. Тым, каму важна трымаць ногі ў цяпле, варта звярнуць увагу на ўцяпляльнікі з натуральнага футра. Рэкардсменам па ўтрыманні цяпла з'яўляецца аўчына: паветраная праслойка паміж варсінкамі падтрымлівае патрэбную тэмпературу і не дае нагам змакаць.

Дарэчы, авечай вусцілкай можна апгрэйдзіць і дэмісезонны абутак. Галоўнае — не забываць час ад часу яе даставаць і добранька прасушваць.

Не толькі скура

Сучасныя тэхналогіі дазваляюць атрымліваць скурзам, які па якасці ні ў чым не саступае натуральнай скуры. Хоць і каштуюць такія мадэлі не танна, затое маюць некалькі пераваг перад звычайным скураным абуткам. Напрыклад, скурзам не так пакутуе ад соляў і хімікатаў, якімі багата пасыпаюць вуліцы ў снежны час.

абутак

Фота: unsplash.com

Спадабалася пара з якаснага скурзама? Паглядзіце, з чаго пашыты абутак знутры: да нагі павінны датыкацца натуральныя матэрыялы — скура, мех ці якасны тэкстыль. Калі ўсё добра — чаравікі смела можна купляць.

Дарэчы, беларускія вытворцы падрыхтавалі шмат цікавых мадэляў для гэтай восені. Прапануем паглядзець на самыя стыльныя з іх.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?