Мікіта Мелказёраў Никита Мелказёров Nikita Melkazerov

У размове Мікіта шчыра прызнаўся, што яго заробак у месяц складае «крышачку больш за 3 тысячы еўра». Але яму хацелася б больш: «Хацелася б прыблізна пяцёрку мець». Даходы Мелказёраў атрымлівае толькі ад уласных праектаў (гістарычны «Загляне сонца» і «Жыццё-маліна»).

Па словах Мікіты, ён працуе як фрылансер, і ў яго кожны працоўны дзень пачынаецца па-свойму:

«Палякі кажуць wolny strzelec. Такі вось трохі гідкі эўфемізм. Наконт пачатку працы. Бывае па-рознаму. Напрыклад, тыдзень таму ў мяне быў вельмі складаны чэлендж. Я дзевяць гадзін ехаў на цягніку ў Вільню ў пятніцу.

У суботу мы адпрацавалі вялікае інтэрв'ю з Аланэ (Алана Гебрэмарыям — рэд). Пасля я заснуў. А 4-й гадзіне раніцы ў нядзелю я прачнуўся. Два самалёты. Я ў Берліне. У мяне было 26 хвілін, каб крышачку паесці. Мы паелі. Шэсць гадзін мы здымаемся. І пасля пяць гадзін мы едзем у Варшаву. Вось прыблізна такі чэлендж.

Можа быць «здохні ці памры» — гэта графік папярэдніх маіх выхадных. А можа быць гісторыя, як я прыязджаю пасля вось гэтага «здохні ці памры» ў Варшаву і высвятляецца, што мне нібыта і працы няма. І ў мяне паўтара дня абсалютна пустыя».

Глядзіце цалкам у нашым тыктоку:

@nashaniva2 Мы паразмаўлялі з блогерам і аўтарам праекта @жизнь-малина Мікітам Мелказёравым. У першай частцы вы даведаецеся пра ягоны заробак, стыль і фармат працы, пытанні да гасцей і шмат чаго яшчэ #беларусь #мінск #менск #minsk #belarus #жыццёмаліна #жизньмалина #беларускамоўнытыкток #тыкток #нашаніва ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Беларусь

Чытайце таксама:

«Можна сп***іць?» Скандал вакол новага праекта Мелказёрава

Выпуск праграмы «Жыццё-маліна» Мікіты Мелказёрава ўпершыню набраў мільён праглядаў

Мікіта Мелказёраў набіў сабе тату з Караткевічам і кацянятамі ФОТАФАКТ

Клас
57
Панылы сорам
15
Ха-ха
7
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
5