Андрэй Саннікаў Андрей Санников Andrey Sannikov

Андрэй Саннікаў спадзяецца на паўтор 2020 года. Скрыншот відэа Charter97video / YouTube

Прапанова Саннікава, як адказаць на пашпартны ўказ Лукашэнкі

На думку Саннікава, санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, якія цяпер існуюць, недастатковыя:

«Палова кашалькоў не патрапляе пад санкцыі. Ідзе незразумелая мітусня з транзітам зерня праз тэрыторыю Беларусі. Гэтая схема час ад часу ўсплывае. Незразумелае лабіраванне набыцця ў Лукашэнкі калію. Таваразварот з ЕС расце. Пры гэтым Польшча і Літва ў лідарах. Пакуль санкцыі працуюць не ў поўную моц».

Палітык мяркуе, што добры эфект мела б поўная забарона гандлю з Беларуссю, і падкрэслівае, што лічыць, што любыя санкцыі апраўданыя, калі ёсць палітвязні. «Выпускай усіх палітвязняў — і будзем здымаць санкцыі. І я першы скажу «здымайце», — выказваецца Саннікаў.

Палітык лічыць, што неабходна рэакцыя краін ЕС на ўказ Лукашэнкі аб спыненні выдачы і абмену беларускімі пасольствамі пашпартоў. 

«Калі вы хочаце, каб спынілася гэтая практыка, то паводзьце сябе жорстка адносна тых установаў, якія будуць выконваць гэтую практыку. Выганяйце пасольствы. Яны сёння нікому не патрэбныя, бо не выконваюць ніякай функцыі.

Яны прадстаўляюць сёння дыктатуру, займаюцца шпіянажам, разведкай, прамысловым шпіянажам, подкупам у Еўропе палітыкаў, бізнэсменаў. Проста трэба паставіць умову: «Вы не выконваеце палажэнні міжнародных пагадненняў, у прыватнасці Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах. Калі вы гэта не выконваеце, то гэта бʼе і па нас. Бо беларусы жывуць і ў нас».

Палітык сцвярджае, што сёння ЕС мае ўсе рычагі для таго, каб прыняць адэкватныя меры ў адказ. Ён прапануе пазбаўляць ліцэнзій лукашэнкаўскія фірмы, якія працуюць у Еўропе, не працягваць дакументы «лукашэнкаўскім людзям, якіх шмат у Еўропе».

Беларусам за мяжой Саннікаў раіць: «Складзіце зварот прэзідэнту краіны, кіраўніку парламента, міністру замежных справаў, міністру ўнутраных справаў, у Савет Еўропы, у Еўракамісію. І напішыце:

«Просім вас у тэрміновым парадку разгледзець наступныя пытанні. Па заканчэнні дзеяння беларускага пашпарта, у сувязі з прыняццем дыктатарам незаконнага ўказа, просім разглядаць гэтыя пашпарты як сапраўдныя. Паставіць штампік ці нешта іншае. Просім завяраць дакументы, якія мы маем, у Міністэрстве замежных справаў і іншых адпаведных установах па месцы знаходжання. Просім выдаваць візы на 2-3 гады».

Палітык лічыць, што яго прапановы цалкам могуць быць рэалізаваныя. Ідэю з пашпартам новай Беларусі ён называе абсалютна нерэальнай.

«Гэта як у фільме «Вяселле ў Малінаўцы». Там Папандопала маляваў грошы: «Вазьмі сабе ўсе. Я сабе яшчэ намалюю». Гэта прыкладна тое ж самае. Ніякага пашпарта ў паўнавартасным значэнні гэтага слова не будзе.

Людзям, якія ў гэта вераць, у будучым давядзецца горка аб гэтым пашкадаваць. Гэта ўкід для адцягнення ўвагі ад поўнага паражэння самазванцаў. Да таго ж я лічу гэта здрадаю, бо якія б ні былі часы, адмаўляцца ад беларускага пашпарта азначае прызнанне Лукашэнкі».

Ці ісці Беларусі ў НАТА

Саннікаў лічыць, што Беларусь павінна быць членам НАТА і тлумачыць, што без Беларусі не будзе забяспечана бяспека ў Еўропе. «Украіна не вырашыць гэтую праблему, таму што гэты «беларускі балкон» быццам бы спецыяльна створаны для расійскіх імперыялістаў для нападу на Еўропу… Тэорыя аб буферных зонах, аб тым, што можна недзе ў шэрай зоне палавіць рыбку і забяспечыць бяспеку, абрынулася з нападам Расіі на Украіну».

Калі Беларусь будзе ў НАТА, адзначае палітык, Еўропа выраўняе свае граніцы і забяспечыць бяспеку.

Саннікаў адзначае, што, нягледзячы на тое, што ідэя далучэння краіны да НАТА не знаходзіць падтрымкі большасці беларусаў, нам рана ці позна давядзецца рабіць выбар.

«Я не люблю развагаў аб тым, што мы павінны быць нейтральнымі. Хлопцы, вазьміце з алоўкам палічыце, у колькі гэта абыдзецца. Багацейшая Швецыя цяпер уступае ў НАТА. Навошта? Яны трацілі вялізныя грошы на абарону, забеспячэнне нейтралітэту. Цяпер яны будуць менш траціць».

Саннікаў мяркуе, што на тэрыторыі Беларусі сёння ёсць легітымныя цэлі для Узброеных сілаў Украіны. Такімі ён называе вагнераўцаў, распалажэнне расійскіх войскаў, ваенныя аэрадромы, палігоны, якія задзейнічаны пад расійскія войскі.

Палацавы пераварот не выйсце

Саннікаў верыць у паўтор 2020 года: «Я хачу верыць у гэты сцэнар, таму што ўсе іншыя, якія сёння любяць абмяркоўваць быццам бы палітолагі — палацавы пераварот ці якія іншыя, — гэта не выйсце.

Цяпер пратэсны патэнцыял загнаны ў турмы. Але рэсурсаў у рэжыму ўсё менш і менш. Цяпер хіба самы цяжкі момант у гісторыі Беларусі для народу, асобы, культуры, мовы, але ўжо відаць, дзе можна адпіхнуцца ад дна. І я думаю, што хутка гэта адбудзецца».

Чытайце яшчэ:

Саннікаў: У выпадку народнага паўстання ў нас будзе права прасіць увядзення сіл падтрымання міру. Лепш за ўсё НАТА

Андрэй Саннікаў выдаў дыхтоўную кнігу пра турэмную кухню розных краін

Андрэй Саннікаў: У Беларусь трэба ўводзіць міратворчыя сілы

Клас
72
Панылы сорам
54
Ха-ха
14
Ого
7
Сумна
8
Абуральна
21

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?