Фота: фэйсбук Андрэя Саннікава

Фота: фэйсбук Андрэя Саннікава

«Скончыў унікальны праект — турэмную кулінарную кнігу. Сябры дапамаглі яе годна выдаць. Кніга ўнікальная тым, што рэцэпты страў і апісанне іх прыгатавання — гэта тое, што насамрэч гатавалі ЗэКа ў турмах для сябе», — напісаў Андрэй Саннікаў.

Па яго словах, былі ў свеце кнігі рэцэптаў страў, якія распрацоўвалі ў розных краінах для вязняў, а на розных мовах выдаваліся кнігі рэцэптаў страў, якія гатуюць у турмах і калоніях.

Аднак кніга кулінарнай творчасці саміх асуджаных пакуль адзіная.

«Усе сродкі ад рэалізацыі друкаваных прадуктаў, да якіх я маю дачыненне, ідуць на дапамогу палітвязням Беларусі», — зазначыў палітык.

Кніга выдадзена пад псеўданімам Лапіцый (яго паходжанне тлумачыцца ва ўступе да выдання), каб не падвяргаць небяспецы ўдзельнікаў праекта.

Усе стравы ў кнізе гатаваліся ў няволі і былі паўтораны на волі ў аўтэнтычным выкананні.

«Для бяспекі ахвотнікам заказаць кнігу і тым самым дапамагчы палітвязням прапаную пісаць асабістыя паведамленні. Нават калі вы не ў маіх сябрах на ФБ, я буду правяраць усе паведамленні. Або напішыце пад пастом у фэйсбуку, калі хочаце звязацца.

Грошы прапануецца пераводзіць праз Paypal, Paysend ці непасрэдна на рахунак арганізацыі (зарэгістраванай у Еўропе, што ёсць гарантыяй мэтавага выкарыстання сродкаў).

Пасля атрымання аплаты кніга/кнігі будуць адпраўлены на ўказаны вамі адрас.

Чытачам з Беларусі, на жаль, кнігу пакуль даставіць немагчыма з пункту гледжання бяспекі, яе могуць заказаць сябры, якія жывуць за яе межамі.

Чаму «ад»? Бо могуць знайсціся чытачы, якія захочуць дапамагчы палітвязням Беларусі ў большым аб'ёме і адначасова атрымаць унікальнае выданне», — дадаў Андрэй Саннікаў.

Пачатковы ўзнос — 99 еўра.

Чытайце таксама:

Як можна заданаціць і падтрымаць палітвязняў: спіс арганізацый

«Вітаем у пекле!» Журналіст Алег Груздзіловіч расказаў пра свой досвед у ШІЗА і растлумачыў, чым ён розніцца ад карцара

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0