Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Фота: Evan Vucci / AP Photo

 Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Фота: Evan Vucci / AP Photo

«Дазвольце мне яшчэ раз сказаць, любой краіне, любой арганізацыі, любому, хто думае скарыстацца гэтай сітуацыяй, я скажу адно: не трэба. Нашы сэрцы могуць быць разбітыя, але наша рашучасць ясная», — сказаў Байдэн.

Прэзідэнт ЗША назваў масавыя забойствы ізраільскіх мірных жыхароў баевікамі ХАМАС «чыстым злом». «У жыцці бываюць моманты, калі на свет абвальваецца чыстае зло. У гэтыя выхадныя народ Ізраіля перажыў такі момант. Жорсткасць ХАМАС, гэтая крыважэрнасць прымушае ўспомніць аб самых страшных бясчынствах ІДІЛ. І, на жаль, для яўрэйскага народа гэта не штосьці новае. Гэты напад падняў на паверхню балючыя ўспаміны і шнары, пакінутыя тысячагоддзямі антысемітызму і генацыду».

Ён абвясціў аб павелічэнні дадатковай ваеннай дапамогі Ізраілю з боку ЗША. «Мы збіраемся пераканацца, што ў Ізраіля не скончацца крытычна важныя рэсурсы для абароны сваіх гарадоў і грамадзян», — сказаў Байдэн.

Па яго словах, на цяперашні момант вядома як мінімум пра 14 грамадзян ЗША, якія загінулі ў ходзе канфлікту. Сярод закладнікаў, захопленых ХАМАС, ёсць амерыканцы.

«Я даручаю сваёй камандзе абменьвацца разведвальнай інфармацыяй і накіраваць дадатковых экспертаў для кансультавання ізраільскіх калег па пытаннях вяртання закладнікаў. Таму што ў маёй адміністрацыі няма больш высокага прыярытэту, чым бяспека амерыканцаў, якія знаходзяцца ў закладніках ва ўсім свеце», — сказаў Байдэн.

Клас
51
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2