Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем у Абхазіі. Скрын відэа

Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем у Абхазіі. Скрын відэа

Па словах Ардзінбы, прадстаўнікі Абхазіі актыўна вывучаюць досвед пабудовы Саюзнай дзяржавы і ўзаемадзеяння Расіі і Беларусі ў розных сферах.

«Мы за выкананне прынцыпу суверэннай роўнасці дзяржаў, калі ў міждзяржаўных абʼяднаннях паважаюць краіны, паважаюць іх самабытнасць, іх культурны код. Таму мы хочам быць разам з Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь», — адзначыў кіраўнік МЗС.

Закранаючы магчымае прызнанне Мінскам незалежнасці Абхазіі, Ардзінба сказаў, што фундамент для гэтага ўжо ствараецца.

«Мы ствараем падмурак для таго, каб гэтае рашэнне было прынята, прызнанне само па сабе ўзнікнуць не можа, прызнанне трэба падрыхтаваць. Трэба сфармуляваць прынцыпы нашай сумеснай працы і трэба пачаць рэалізацыю гандлёва-эканамічных і культурна-гуманітарных праектаў, чым мы зараз і займаемся сумесна з нашымі беларускімі калегамі», — падкрэсліў міністр.

Паводле яго слоў, «пастаўкі абхазскіх тавараў у Беларусь ужо ажыццяўляюцца, і зараз бакі рэалізуюць розныя праекты супрацоўніцтва». Цяпер абмяркоўваецца і будаўніцтва беларускім бокам буйнога санаторна-курортнага комплексу ў Ачамчырскім раёне Абхазіі, дадаў Ардзінба.

Ён паведаміў, што ў хуткім часе чакаецца візіт у Беларусь вялікай урадавай дэлегацыі Абхазіі, якая мае намер абмеркаваць з беларускім бокам пытанні супрацоўніцтва ў розных галінах.

У лютым 2023 года сакратар Савета Бяспекі Абхазіі Сяргей Шамба назваў укідам інфармацыю СМІ аб магчымым уваходжанні рэспублікі ў склад Расіі.

«У нас ёсць Канстытуцыя, якая проста не дазваляе абмяркоўваць увогуле гэтую тэму. Гэта наогул крымінальная адказнасць за пастаноўку такіх пытанняў. Таму гэта нерэальна», — заявіў ён, але дадаў, што на ўзроўні экспертаў могуць абмяркоўвацца пытанні новага еўразійскага саюза.

У верасні мінулага года Аляксандра Лукашэнкі наведаў самаабвешчаную рэспубліку Абхазія. У лютым гэтага года кіраўнік непрызнанай Абхазіі Аслан Бжанія прыехаў да Лукашэнкі ў Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8