Вайскоўцы дастаюць целы ізраільскіх жыхароў з разбуранага дома, 10 кастрычніка 2023 г., Кфар-Аза. Фота: Ilia Yefimovich / picture alliance via Getty Images

Вайскоўцы дастаюць целы ізраільскіх жыхароў з разбуранага дома, 10 кастрычніка 2023 г., Кфар-Аза. Фота: Ilia Yefimovich / picture alliance via Getty Images

«Гэта тое, чаго я ніколі не бачыў у сваім жыцці. Гэта тое, што я ўяўляў сабе па расказах бабулі і дзядулі ў Еўропе і іншых месцах», — сказаў генерал.

У аўторак ЦАХАЛ прывёз у Кфар-Азу і іншыя месцы, якія атакаваў ХАМАС, дзясяткі замежных журналістаў. Паводле звестак выданняў, там ля пашкоджаных дамоў да гэтага часу ляжаць целы, у тым ліку палесцінскіх тэрарыстаў. Журналістаў суправаджала як мінімум адна рота салдат ЦАХАЛ, якія працягваюць расчышчаць тэрыторыю пасля абстрэлаў.

Генерал ЦАХАЛ Ітай Веруў сказаў, што гэта не вайна, а разня: «Вы бачыце немаўлят, маці, бацькоў у іх спальнях, у іх ахоўных пакоях, і як тэрарысты забіваюць іх. Гэта не вайна… Гэта разня».

Салдат ЦАХАЛ закрывае твар, калі праходзіць міма целаў баевікоў ХАМАС і ізраільскіх мірных жыхароў, забітых баевікамі ХАМАС, 10 кастрычніка 2023 г., Кфар-Аза, Ізраіль. Фота: Alexi J. Rosenfeld / Getty Images

У пасёлку, як паведамляюць, знойдзены кантэйнер са спаленымі целамі ізраільцян, у тым ліку дзяцей.

Карэспандэнт выдання i24 піша, што ізраільскія салдаты, якія знаходзяцца ў кібуцы, «суцяшалі адно аднаго пасля таго, чаму ім давялося стаць сведкамі».

«Яны прыбылі з чаканнем горшага, але гэтыя сцэны пераўзыходзяць усё, што можна было сабе ўявіць. Некаторыя салдаты кажуць, што знаходзілі немаўлят з адрэзанымі галовамі, цэлыя семʼі, застрэленыя ў сваіх пасцелях. На дадзены момант каля 40 немаўлят і маленькіх дзяцей вывезены на каталках», — піша выданне.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
59
Абуральна
86