Чырвоным колерам пазначаны месцы, адкуль зніклі іконы. Фота зроблена 7 кастрычніка 2023 года. У канцы верасня іконы яшчэ былі на месцы. Фота: pokrovgrodno / vk.com

Чырвоным колерам пазначаны месцы, адкуль зніклі іконы. Фота зроблена 7 кастрычніка 2023 года. У канцы верасня іконы яшчэ былі на месцы. Фота: pokrovgrodno / vk.com

«Гэты факт спрабуюць, як звычайна, перакруціць і паднесці як нешта дрэннае і няправільнае, хоць кожны з нас ведае, што любая духоўная ВЕРА — гэта вера ў каханне, у дабро і міласэрнасць. Любая Царква павінна вучыць верацярпімасці, беражліваму стаўленню да гістарычнай і культурнай спадчыны ўсякага народа.

Ідучы ў Храм Божы, чалавек шукае супакаення, у тым ліку праз візуальны светапогляд. Выявы лікаў Святых павінны натхняць на станоўчыя эмацыйныя перажыванні і садзейнічаць правільнаму этычнаму і маральнаму выхаванню», — напісалі ў канале.

Пры гэтым, як заўважае hrodna.life, «непрымальныя сцэны гвалту і варожасці» ёсць на мностве абразоў. У гісторыі Царквы ёсць пакутнікі, у тым ліку факт раскрыжавання самога Ісуса Хрыста. Традыцыйна яны адлюстроўваюцца на абразах. Калі прытрымлівацца логікі ўладаў, прыбраць трэба не толькі гэтыя дзве іконы.

Іконы новапакутнікаў выклікалі спрэчкі і раней

У канцы мінулага тыдня стала вядома, што са Свята-Пакроўскага сабора ў Гродне зніклі дзве з васьмі ікон новапакутнікаў. Яны з’явіліся ў царкве 17 гадоў таму.

На іх былі намаляваныя савецкія сілавікі — чырвонаармейцы, афіцэры і чэкісты, якія забівалі праваслаўных дзеячаў. У прыватнасці, на двух зніклых іконах былі выяўлены мітрапаліт Кіеўскі Уладзімір (закатаваны ў 1918 годзе) і мітрапаліт Петраградскі Веніямін (расстраляны ў 1922 годзе).

Іконы выклікалі пытанні ў сілавікоў з моманту з’яўлення ў 2006 годзе. Апошнім часам выказвацца супраць іх пачала праўладная, прарасейская і антыбеларуская актывістка Вольга Бондарава.

Клас
0
Панылы сорам
11
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
18