Аляксандра Ханевіч цяпер возіць дапамогу для ізраільскіх салдат. Скрын відэа

Аляксандра Ханевіч цяпер возіць дапамогу для ізраільскіх салдат. Скрын відэа

Спачатку Аляксандра паехала ў краму, каб набыць неабходныя салдатам рэчы. У зону баявых дзеянняў адпраўляюць ваду, прадукты харчавання, шкарпэткі, майкі і іншае. Затым у краме яна дапамагала складваць у пакеты набытае для войска іншымі валанцёрамі.

— Мяне вельмі ўразіла, што многія ізраільцяне куплялі ў магазінах шмат чаго для салдат… У кожнага ў кошыку былі тавары на тысячу, дзве і нават тры шэкеляў. Стаяла збоку, дапамагала людзям складаць, — сказала яна.

Потым блогерка паехала да салдат.

— Мы былі амаль у зоне баявых дзеянняў. Пяць кіламетраў не даехалі да сектара Газа, — распавяла яна. — Далей уезд быў забаронены. Але салдаты выязджаюць з зоны баявых дзеянняў на адпачынак, і ім атрымоўваецца ўсё перадаваць.

У машыне Аляксандра падвозіла ізраільскага хлопца. Ён нядаўна адслужыў у войскі і зʼехаў на адпачынак у Тайланд. Якраз у гэты час пачалася вайна. Ён адразу вярнуўся і паехаў у зону баявых дзеянняў. Аляксандра кажа, што салдаты настроены вельмі па-баявому.

На сваім шляху Аляксандра бачыла лагеры, у якіх размяшчаюць пацярпелых ад атакі ХАМАС.

— Вельмі шмат параненых. Цэлыя лагеры. Насустрач нам ляцелі машыны хуткай дапамогі. Самых цяжкіх адпраўляюць у бальніцы. Гэта жудасна — бачыць такое ў XXI стагоддзі.

Блогерка звярнула ўвагу на вялікую салідарнасць і згуртаванасць ізраільскага грамадства:

— Такой салідарнасці я не бачыла. Такі народ перамагчы няма ніякіх шанцаў, — сказала Аляксандра.

— Так што ізраільцяне перамогуць гэтых тэрарыстаў. Абавязкова. ХАМАСу будзе канец, — рэзюмавала яна.

Аляксандра Ханевіч з Гродна, ёй 71 год. У Гродне на пенсіі яна ўзначальвала ветэранскую арганізацыю.

У 2020 годзе затрыманне блогера Сяргея Ціханоўскага і гвалт супраць мірных грамадзян з боку сілавікоў перавярнулі жыццё жанчыны. Аляксандра стала выходзіць на пратэсты, яе двойчы арыштоўвалі, трымалі ў турме. Баючыся чарговага арышту, жанчына вымушана была бегчы ў Польшчу разам з сынам.

Праз год для свайго выпуску пра Беларусь жанчына знялася ў праграме Юрыя Дудзя пра беларускія пратэсты.

Чытайце таксама:

«Як мы тут загніваем у гэтай Еўропе». 71-гадовая беларуска, гераіня Дудзя, завяла свой канал у Ютубе

Беларускія зоркі фільма Юрыя Дудзя зрабілі агульнае ФОТА

«Лукашэнка так хацеў утрымацца ва ўладзе, што ахвяраваў сваім народам». Коратка пераказваем фільм Дудзя пра беларусаў, ад якога многа хто плача 

Клас
74
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4