У міліцыю 7 кастрычніка паступіла паведамленне аб працы трывожнай кнопкі ў адным з ламбардаў Віцебска. Супрацоўнікам аддзела Дэпартамента аховы, якія прыбылі на месца, работнікі ламбарда распавялі, што ў памяшканне падчас закрыцця забег незнаёмы мужчына. Пагражаючы нажом, ён запатрабаваў аддаць грошы і каштоўныя рэчы. Жанчына націснула на трывожную кнопку, і рабаўнік, убачыўшы гэта, паспяшаўся знікнуць.

Праз некалькі гадзін аператыўнікі ўстанавілі асобу нападніка. Ім аказаўся 18-гадовы навучэнец аднаго з каледжаў. Хлопец ужо меў судзімасць за рабаванне і крадзеж.

Малады чалавек растлумачыў, што яму тэрмінова патрэбны былі грошы, ён пакутуе на гульняманію.

Следчыя распачалі крымінальную справу. Маладому чалавеку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0