Гродзенскі абласны суд 6 чэрвеня пакінуў прысуд палітвязню без зменаў — 20 гадоў калоніі. Ужо на наступны дзень адразу з карцара яго этапавалі ў калонію. Пры гэтым жонцы Гундара дазволілі спатканне з ім, але яна не паспела трапіць на яго з-за хуткага этапу.

Пасля прыбыцця ў калонію Гундара некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар. Акрамя гэтага, у лісце да родных ён паведаміў, што яго хочуць перавесці ў турму. 

Напачатку кастрычніка блізкім стала вядома, што Гундара ўсё ж адправілі ў магілёўскую турму № 4. З якой прычыны і ці быў суд па замене рэжыму — сваякам не патлумачылі, піша «Брэсцкая вясна».

Падтрымайце Уладзіміра: Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар 

Чытайце таксама:

Знікла сувязь з палітзняволеным Уладзімірам Гундарам. Хоць раней лісты прыходзілі кожныя два дні

Родныя палітзняволенага Уладзіміра Гундара не дачакаліся ягонага званка з-за кратаў

Уладзімір Гундар гаворыць пра пагрозы ў калоніі

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10