Газа пасля ўдару ізраільскай авіяцыі. Фота: Abed Rahim Khatib / Anadolu Agency via Getty Images

Газа пасля ўдару ізраільскай авіяцыі. Фота: Abed Rahim Khatib / Anadolu Agency via Getty Images

Армія абароны Ізраіля паведаміла, што яе вайскоўцы вядуць баі ў 22 пунктах уздоўж мяжы з сектарам Газа. «Няма такіх паселішчаў на поўдні Ізраіля, дзе не было б нашых сіл», — заявілі вайсковыя прадстаўнікі. Вядома, што сярод ізраільскіх вайскоўцаў ёсць страты, але пра дакладную колькасць загінулых не паведамляецца.

Увогуле ж колькасць загінулых ізраільцян, паводле афіцыйных звестак уладаў Ізраіля, дасягнула 250-ці, параненыя не менш за 1450 чалавек. 

Фота: Amir Levy / Getty Images

Фота: Amir Levy / Getty Images

Міністэрства абароны Ізраіля заявіла, што будзе выкарыстоўваць супраць групоўкі ХАМАС цяжкую бранятэхніку.

«Наша мэта ў тым, каб усе тэрарысты былі знішчаныя, каб усе супольнасці былі вызваленыя ад тэрарыстаў», — гаварылася ў заяве.

Ізраільская авіяцыя наносіць паветраныя ўдары па сектары Газа. Пад іх патрапілі два высокія будынкі у Газе. Са слоў прадстаўнікоў сіл абароны Ізраіля, у будынках размяшчалася «вайсковая інфраструктура» ХАМАС. 

Паведамляецца, што ў сектары Газа ў выніку ўдараў ізраільскай арміі загінулі не менш за 198 чалавек, больш за 1600 чалавек атрымалі раненні.

Фота: Ahmad Hasaballah / Getty Images

Фота: Ahmad Hasaballah / Getty Images

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху ў вячэрнім звароце да нацыі заявіў:

«Мы ператворым ўсе месцы ў гэтым горадзе зла, дзе хаваецца ХАМАС, у руіны. Ізраільская армія задзейнічае ўсю сваю моц. Жыхары Газы, сыходзьце адтуль неадкладна».

Увечары палесцінскія баевікі здзейснілі ракетную атаку на гарады цэнтральнай часткі Ізраіля. Яны выпусцілі ракеты па Тэль-Авіве, Бат-Яме, Рышон-ле-Цыёне і іншых населеных пунктах, паведаміла ізраільская Нацыянальная медыцынская служба.

Абстрэл пачаўся прыкладна ў 20:00 паводле мясцовага часу, ХАМАС падаў гэта як адказ на ўдар па палесцінскім 11-павярховым будынку ў цэнтры горада Газа. Усяго групоўка ХАМАС, паводле яе заявы, выпусціла па Ізраілі 150 ракет.

Пасля абстрэлу цэнтральных раёнаў Ізраіля ў суботу ўвечары параненыя прынамсі дзевяць мірных жыхароў, паведаміла газета Times of Israel са спасылкай на звесткі медыкаў.

Фота: Amir Levy / Getty Images

Фота: Amir Levy / Getty Images

Кіраўніцтва ўсіх краін заходняга свету выступіла з асуджэннем ХАМАСа і падтрымкай Ізраіля. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выступіў з адмысловым зваротам.

«Мы паклапоцімся, каб грамадзяне Ізраіля атрымалі неабходную дапамогу і маглі працягваць абараняць сябе», — сказаў прэзідэнт ЗША. Падтрымка бяспекі Ізраіля, паводле яго, «з'яўляецца цвёрдай і непахіснай», і ў гэтай краіны ёсць права абараняць сябе і сваіх грамадзян перад абліччам тэрарыстычных нападаў, якія «ніколі не могуць быць апраўданыя».

У той жа час МЗС Ірана падтрымаў ХАМАС, заявіўшы, што «палесцінцы маюць права абараняць сваю зямлю ад акупацыі».

Чытайце таксама:

«Выказваем падтрымку народу Ізраіля ў іх барацьбе за сваю краіну». Ціханоўская асудзіла ХАМАС і падтрымала Ізраіль

У 14 населеных пунктах каля мяжы Газы працягваюцца баі

«Чуем, як разбіваюцца вокны і аскепкі трапляюць па машынах». Беларусы Ізраіля пра тое, што адбываецца ў краіне

Ізраіль атакаваў у Газе 17 ваенных комплексаў

На ўсёй тэрыторыі Ізраіля ўведзена надзвычайнае становішча

Афіцыйны Мінск выказаў «сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў Ізраілі»

Прэм'ер Ізраіля: Гэта вайна

Баевікі ХАМАС увайшлі ў ізраільскія гарады Ашкелон і Сдэрот

Напад ХАМАС на Ізраіль. Па ўсёй тэрыторыі краіны ўведзена надзвычайнае становішча

Клас
16
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
24
Абуральна
6