Два пчаляры ў мінулы аўторак пазбавіліся некалькіх вуллёў і мёду. Мікалай Рай сустрэўся са «злачынцам» нос да носа, калі вяртаўся ад ракі дадому.

— Ехаў на ровары, — кажа мужчына, — гляджу, метраў за пяць бяжыць жывёла. Паколькі напярэдадні ў знаёмага скралі в'етнамскую свінню, падумаў, што яна. Яшчэ здзівіўся, што буйнаватая. І толькі калі жывёла, спалохаўшыся (сам я не паспеў), забралася на дрэва, распазнаў бурага мядзведзя.

Звер ва ўпор глядзеў на чалавека, пакуль той не схаваўся. І адправіўся на пчальнік.

Фота: zhitkovichi_news

Фота: zhitkovichi_news

Раніцай тут выявілі тры спустошаныя вуллі. Мішка добра падсілкаваўся, з'еўшы больш за 30 кілаграмаў мёду, што пчаляры пакідаюць на корм пчолам.

Чытайце таксама:

Ці часта мядзведзі ў Беларусі нападаюць на людзей?

Знялі на ВІДЭА, як на Гомельшчыне мядзведзь разграміў пчальнік

Мядзведзь на мяжы Літвы з Беларуссю пратэсціраваў надзейнасць памежнага плота ВІДЭА

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
10
Сумна
9
Абуральна
3