Фота: murguia / photography / Getty Images

Фота: murguia / photography / Getty Images

Калі 10 гадоў таму ў лясах Беларусі, пераважна на поўначы, жыло 100-120 асобін, то цяпер іх налічваецца каля 700, прычым яны заходзяць і ў паўднёвыя рэгіёны. «Аднак з пасляваенных часоў не рэгістравалася выпадкаў нападу мядзведзя на чалавека», — запэўніў Аляксандр Казарэз, начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса, у размове з sb.by.

Адзіны інцыдэнт адбыўся некалькі таму гадоў, але там чалавек сам справакаваў жывёлу. Таму самае галоўнае — не правакаваць! Літаральна 2-3 тыдні таму быў выпадак у Налібоцкай пушчы, калі ўбачылі мядзведзя, які бег уздоўж трасы. Спынілася шмат машын, усе людзі пайшлі фатаграфаваць проста да сеткі, якая агароджвае трасу. Мядзведзю гэта відавочна не спадабалася, ён рабіў папераджальныя выпады.

Аднак не варта імкнуцца да кантакту з мядзведзем у пагоні за прыгожым кадрам. Гэта буйны і моцны драпежнік, правакаваць яго ні ў якім разе нельга, зазначыў спецыяліст.

Чытайце таксама:

Знялі на ВІДЭА, як на Гомельшчыне мядзведзь разграміў пчальнік

Чэрачань забіў расійскага мядзведзя

У Калодзішчах пад Мінскам заўважылі мядзведзя

Мядзведзь на мяжы Літвы з Беларуссю пратэсціраваў надзейнасць памежнага плота ВІДЭА

Пад Чэрвенем мядзведзь пасяліўся на кукурузным полі побач з хатамі

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0