Сцэна са спектакля «Размовы з катам». Фота: Centrum Kultury w Piasecznie

Сцэна са спектакля «Размовы з катам». Фота: Centrum Kultury w Piasecznie

«Размовы з катам» Казімежа Мачарскага — гэта падарожжа ў глыбіні атручанага ідэалогіяй розуму. Ахвяра і кат дзевяць месяцаў разам праводзяць разам у цеснай турэмнай камеры, асуджаныя адзін на аднаго рашэннем сталінскіх уладаў. Галоўныя героі спектакля — гераічны жаўнер Арміі Краёвай, камандзір падпольнай інфармацыйнай службы Казімір Мачарскі і нямецкі нацысцкі злачынец, ліквідатар Варшаўскага гета Юрген Строап.

«Размовы з катам» паказваюць, што з чалавекам можа зрабіць палітычны фанатызм.

У спектаклі ўдзельнічаюць Лукаш Левандоўскі ў ролі Казіміра Мачарскага, Славамір Гжымкоўскі ў ролі Юргена Строапа і Радаслаў Асіпюк у ролі Густава Шэльке.

Спектакль прысвечаны асуджанаму на восем гадоў калоніі журналісту Андрэю Пачобуту і ўсім палітвязням Беларусі.

Паказ адбудзецца 9 кастрычніка а 18-й гадзіне ў кінатэатры «Тон» у Беластоку. Уваход вольны, колькасць месцаў абмежаваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0