Уладзімір Зяленскі падчас візіту ў Гранаду (Іспанія). Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Уладзімір Зяленскі падчас візіту ў Гранаду (Іспанія). Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Уладзімір Зяленскі зазначыў, што калі Расіі даць адаптавацца цяпер, у 2028 годзе Крэмль зможа аднавіць разбіты ўкраінцамі вайсковы патэнцыял, і ў Масквы будзе дастаткова сілы атакаваць краіны, якія ў фокусе расійскай экспансіі.

Акрамя Украіны, гэта дакладна краіны Балтыі і дакладна тыя краіны, на тэрыторыі якіх прысутнічаюць расійскія кантынгенты.

«Гэта дакладная інфармацыя ад нашага даследавання, і мы сігналізуем вам пра гэта», — мяркуе ён.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што Расія «шукае магчымасці замарозіць сітуацыю і адаптавацца, робіць высновы са сваіх памылак і рыхтуецца ісці далей».

«Калі ласка, памятайце, што найбольш небяспечны вораг — гэта той, які зрабіў высновы і падрыхтаваўся да наступнага ўдару на аснове гэтых высноў», — падкрэсліў Уладзімір Зяленскі.

Клас
29
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1