Кевін Макарці. Фота: J. Scott Applewhite / AP

Кевін Макарці. Фота: J. Scott Applewhite / AP

Пастанова прынятая на фоне спрэчак паміж калегамі Макарці ў Рэспубліканскай партыі, якую ён таксама прадстаўляе. Спрэчкі прывялі да далейшага хаосу ў Кангрэсе ўсяго праз некалькі дзён пасля таго, як парламенту ледзь удалося ўзгадніць часовы бюджэт і прадухіліць спыненне працы федэральнага ўрада.

Галасаванне 3 кастрычніка адзначыла першы выпадак у гісторыі Злучаных Штатаў, калі Палата прадстаўнікоў адхіліла свайго лідара з ініцыятывы адносна невялікай групы правых рэспубліканцаў пад кіраўніцтвам кангрэсмена Мэта Гетца ад штата Фларыда. Ён абвінаваціў лідара большасці ў палаце ў тым, што той не распачаў дастатковых намаганняў для скарачэння федэральных выдаткаў.

Падчас дэбатаў перад галасаваннем па рэзалюцыі Гетц і некалькі яго саюзнікаў раскрытыкавалі Макарці за тое, што ён спадзяваўся на дэмакратаў пры прыняцці законапраекта па часовым фінансаванні.

«Нам патрэбны спікер, які будзе змагацца за нешта — за што заўгодна — акрамя таго, каб заставацца спікерам», — сказаў прадстаўнік рэспубліканцаў Боб Гуд.

Прыхільнікі Макарці, у тым ліку і некаторыя з тых, каго адносяць да кансерватыўнага крыла, настойвалі, што спікер паспяхова абмежаваў выдаткі і прасоўваў іншыя важныя для партыі прыярытэты. Гэтыя дасягненні могуць апынуцца пад пагрозай, папярэджвалі абаронцы Макарці.

Часовым спікерам Палаты прадстаўнікоў ЗША абраны кангрэсмен-рэспубліканец ад штата Паўночная Караліна Патрык Макгенры, найбліжэйшы паплечнік адхіленага спікера, паведамляе CNN. Яго прызначэнне на пасаду часовага спікера было падтрымана прадстаўнікамі абедзвюх партый у Кангрэсе ЗША. Кандыдатура Макгенры была прапанаваная Кевінам Макарці.

Чытайце таксама:

Трамп паехаў у палі і распісаўся на камбайне

Суд прызнаў Трампа вінаватым у махлярстве

Штурм Капітолія: лідар Proud Boys асуджаны на 22 гады турмы

Клас
9
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2