Сярэднестатыстычны настаўнік — гэта жанчына (86,8%). Атрымліваецца, мужчын у школах — толькі 13,2%. Большасць педагогаў маюць вышэйшую адукацыю (93,3%), вышэйшую або першую кваліфікацыйную катэгорыяй (79,1%) і стаж працы больш за 15 гадоў (68,8%).

Сярэдні заробак настаўніка за студзень-жнівень гэтага года склаў 1572 рублі (да выліку падаткаў).

Усяго ў Беларусі на пачатак 2022-2023 навучальнага года налічвалася 2,9 тысячы устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У іх — 1085,6 тысячы навучэнцаў і 105,1 тысячы настаўнікаў. 

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
3